wd wp Пошук:

ФК Алімпіякос Пірэй

«Алімпіякос» (грэч.: Ολυμπιακός) — грэчаскі футбольны клуб з горада Пірэй. Заснаваны ў 1925 годзе. 47-разовы чэмпіён Грэцыі, 28-разовы ўладальнік Кубка Грэцыі. «Алімпіякос» з’яўляецца самым паспяховым клубам у гісторыі грэчаскага футбола, а таксама ёсць адной з чатырох каманд, якія ніколі не выляталі з першага дывізіёна. У еўрапейскіх спаборніцтвах клуб двойчы дасягаў фіналу, у Лізе чэмпіёнаў сезоне 1998/99 і Кубка кубкаў сезоне 1992/93. «Алімпіякос» таксама з’яўляецца адным з членаў-заснавальнікаў Асацыяцыі еўрапейскіх клубаў.

Хатнія матчы клуб праводзіць на стадыёне «Караіскакіс» у Пірэі. «Алімпіякос» з’яўляецца самым папулярным грэчаскім клубам, маючы каля двух з паловай мільёнаў прыхільнікаў у Грэцыі. Клуб мае доўгую і даўнюю канкурэнцыю з клубам «Панатынаікос», з якімі яны аспрэчваюць дэрбі звечных ворагаў.

Гісторыя

«Алімпіякос» заснаваны ў 1925 годзе ў Пірэі пяццю братамі Янісам, Дыносам, Ёргасам, Басылісам і Леанідасам Адрыянопуласамі. У 1930-х гадах клуб атрымаў поспех, атрымаўшы некалькі перамогаў запар у чэмпіянаце Пірэю ў 1925, 1926, 1927 гадах[1]. У сезоне 1930/31 «Алімпіякос» упершыню ў сваёй гісторыі стаў чэмпіёнам Грэцыі. Браты Андрыянопуласы ў гэты час пачалі займацца палітыкай. Пры іх асабістым садзейнічанні пачалося будаўніцтва стадыёна «Караіскакіс».

Склад

Станам на кастрычнік 2022 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Чэхія Бр Томаш Вацлік 1989
2 Харватыя Аб Шымэ Врсалька 1992
4 Грэцыя Аб Панаётыс Рэцас 1998
5 Грэцыя ПА Андрэас Бухалакіс Капітан каманды 1993
6 Францыя ПА Ян М’Віла 1990
7 Грэцыя ПА Костас Фартуніс 1992
8 Камерун ПА П’ер Кундэ 1995
9 Грэцыя Бр Александрас Пасхалакіс 1989
10 Калумбія ПА Хамес Радрыгес 1991
11 Марока Нап Юсеф Эль-Арабі 1987
12 Бразілія Аб Марселу 1988
14 Грэцыя Аб Танасіс Андруцас 1997
15 Грэцыя Аб Сакратыс Папастатопулас 1988
16 Ізраіль Аб Дарон Лейднер 2002
17 Грэцыя ПА Марыяс Врусай 1998
18 Рэспубліка Карэя Нап Хван Ый Джо 1992
19 Грэцыя ПА Ёргас Масурас 1994
20 Англія ПА Джош Боўлер 1999
21 Іспанія ПА Пеп Б’ель 1996
22 Гвінея ПА Агібу Камара 2001
23 Грэцыя Аб Леанарда Кутрыс 1995
24 Сенегал Аб Усейну Ба 1995
Пазіцыя Імя Год нараджэння
26 Іспанія Аб Піпа 1998
27 Францыя Аб Кені Лала 1991
28 Францыя ПА Мацьё Вальбуэна 1984
30 Злучаныя Штаты Амерыкі ПА Конрад дэ ла Фуэнтэ 2001
31 Ісландыя Бр Эгмундур Крысцінсан 1989
33 Рэспубліка Карэя ПА Хван Ін Бом 1996
38 Малі ПА Дыяды Самасеку 1996
45 Малдова Аб Алег Рабчук 1998
47 Маўрытанія Нап Абубакар Камара 1995
55 Грэцыя ПА Хрыстас Ліятсас 2003
66 Сенегал Аб Пап Абу Сісэ 1995
70 Боснія і Герцагавіна Аб Няманя Нікаліч 2001
77 Каба-Вердэ Нап Гары Радрыгіш 1990
79 Рэспубліка Кіпр ПА Іааніс Косці 2000
86 Францыя ПА Абдулае Дабо 2001
88 Грэцыя Бр Канстантынас Цалакіс 2002
94 Дэмакратычная Рэспубліка Конга Нап Седрык Бакамбу 1991
Грэцыя Аб Апосталас Апасталопулас 2002
Гвінея Нап Алгасім Ба 2002
Швейцарыя ПА Пайтым Касамі 1992
Францыя Аб Эцьен Ютэ Кінку 2002

Зноскі

  1. Peiraias Regional Championship RSSSF.com

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Карыстальнікі Facebook
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы Грэцыі
Катэгорыя·ФК Алімпіякос Пірэй
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1925 годзе
Катэгорыя·Карыстальнікі Twitter