wd wp Пошук:

Уэмблі

«Уэмблі» (англ.: Wembley Stadium; [ˈwɛmbli]), вядомы таксама як Новы Уэмблі (англ.: New Wembley) — футбольны стадыён, размешчаны ў Лондане, Англія. Стадыён быў адкрыты ў 2007 годзе на месцы старога стадыёна «Уэмблі». Стары «Уэмблі», вядомы таксама як Empire Stadium, быў адным з самых вядомых футбольных стадыёнаў свету да моманту яго зносу ў 2003 годзе.

Новы «Уэмблі» месціць 90000 гледачоў і з’яўляецца другім па ўмяшчальнасці стадыёнам у Еўропе. На ім свае дамашнія матчы праводзіць нацыянальная зборная Англіі па футболе. Уладальнікам стадыёна з’яўляецца кіравальная арганізацыя англійскага футбола, Футбольная асацыяцыя Англіі (FA).

Аўтарамі праекту стадыёна сталі кампаніі Foster and Partners і Populous. У параўнанні са старым «Уэмблі», адметнай асаблівасцю якога былі белыя «вежы-двайняты», новы стадыён вядомы сваёй «аркай Уэмблі» вышынёй у 134 м. Гэтая стальная арка з’яўляецца самай доўгай аднапралётнай канструкцыяй даху ў свеце.

  1. https://web.archive.org/web/20210227093558if_/https://www.fosterandpartners.com/projects/wembley-stadium/
  2. https://web.archive.org/web/20210303182906/https://populous.com/project/wembley-stadium
  3. (unspecified title) Праверана 2 верасня 2021.
  4. Multiplex and Mott MacDonald settle Wembley case
  5. https://web.archive.org/web/20210611235416/https://www.wembleystadium.com/about/stadium-facts-and-features
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Стадыёны Лондана
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Футбольныя стадыёны Англіі
Катэгорыя·З’явіліся ў 2007 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных