wd wp Пошук:

Філіп Шаперон

Філіп Шаперон (фр.: Philippe Chaperon, 2 лютага 1823, Парыж — 21 снежня 1906)[3][4] — французскі жывапісец і тэатральны мастак, вядомы сваімі працамі для Парыжскай оперы. Распрацаваў сцэнічнае афармленне для прэм’ер шэрагу опер 19 стагоддзя, у тым ліку «Дон Карлас» і «Аіда» Дж. Вердзі, «Сід» Ж. Маснэ, «Генры VIII» К. Сен-Санса, другой часткі «Траянцы» Г. Берліёза, а таксама для першых пастановак у Францыі опер «Атэла» і «Рыгалета» Дж. Вердзі і «Тангейзер» Р. Вагнера.[5][6]

Біяграфія

Нарадзіўся ў Парыжы, яго бацька быў супрацоўнікам Caisse d’Épargne(англ.) бел.. Шаперон вучыўся ў імператарскім ліцэі Банапарта, а затым у Школе вытанчаных мастацтваў, дзе вывучаў жывапіс і архітэктуру. Атрымаў Рымскую прэмію і правёў тры гады на віле Медычы. Ён таксама вывучаў архітэктуру ў атэлье Віктора Бальтара(англ.) бел. і жывапіс у атэлье Леона Рызенера(англ.) бел., дзе атрымліваў парады ад стрыечнага брата Рызенера Эжэна Дэлакруа.[3][6]

Вывучэнне архітэктуры паўплывала на многія карціны Шаперона. Ён дэбютаваў на Парыжскім салоне ў 1844 годзе з карцінай «Руіны храма ў Індыі» (фр.: Ruines d’un Temple dans l’Inde). Пазней выстаўляў пейзажныя карціны гарадоў і вёсак, інтэр’еры касцёлаў.[7] Аднак сваёй асноўнай славы ён дасягнуў менавіта як сцэнічны мастак. Ён вывучаў рамяство з 1842 года ў П’ера Сісеры(руск.) бел. і Даменіка Феры, абодва з іх працавалі на галоўныя оперныя і драматычныя тэатры Парыжа.

Шаперон правёў два гады ў Іспаніі з 1847 па 1849 год. Першапачаткова ён паехаў туды, каб працаваць над дэкорам для тэатра ў Барселоне, але па прапанове Сісеры ён падарожнічаў па Іспаніі, малюючы віды вёсак і гарадоў. Іспанскія сюжэты ўвайшлі ў моду ў оперы, і яго карціны пазней паслужылі натхненнем для сцэнічных дэкарацый Шаперона.[8]

У 1851 годзе Шаперон далучыўся да атэлье Сісеры(руск.) бел., якім на той момант кіраваў зяць Сісеры Агюст Альфрэд Рубэ. Рубэ і Шаперон стварылі ўласнае атэлье «Rubé et Chaperon» у 1864 годзе і на працягу наступных 30 гадоў распрацавалі мноства дэкарацый, а таксама дэкор інтэр’еру для тэатраў па ўсёй Францыі і ў Бельгіі. У 1875 годзе яны стварылі заслону трамплёй для нядаўна пабудаванага палаца Гарнье, а таксама карціну на купале над галоўнай глядзельнай залай Ла-Монэ(руск.) бел.. Шаперон таксама стварыў заслону трамплёй для тэатра Эдэн(англ.) бел., які адкрыўся ў 1883 годзе. Акрамя сваёй тэатральнай працы з Рубэ, Шаперон ствараў дэкаратыўныя карціны і дызайн інтэр’еру для цэркваў, грамадскіх будынкаў і прыватных асабнякоў, такіх як гатэль Goüin(англ.) бел..[9][10][11]

У 1895 годзе Рубэ пакінуў атэлье, каб стварыць новае партнёрства са сваім унукам Марселем Муасанам, які працаваў у «Rubé et Chaperon». Але Шаперон працягваў працаваць у атэлье, да якога далучыўся яго сын Эміль, і разам яны распрацоўвалі праекты для многіх оперных і тэатральных пастановак у Парыжы, сярод іх — оперы «Фаварытка», «Гугеноты», «Фрэдэгонда (опера)(англ.) бел.», «Гамлет» і «Месідор(англ.) бел.». Яны таксама выраблялі экспанаты для Сусветнай экспазіцыі ў 1900 годзе і дэкор інтэр’еру для шматлікіх правінцыйных тэатраў, а таксама муніцыпальнага казіно(фр.) бел. ў Біярыцы, якое адкрылася ў 1901 годзе.[9]

Шаперон сышоў на пенсію ў Ланьі-сюр-Марн(англ.) бел. у прыгарадзе Парыжа ў 1905 годзе. Там ён і памёр у 1906 годзе ва ўзросце 83 гадоў. Пасля яго смерці мастак і палітык Эцьен Дзюжардэн-Бамец(фр.) бел. замовіў бюст Шаперона ў Шарля-Анры Пурке(англ.) бел., які быў пазней усталяваны ў палацы Гарнье.[3]

Пасля смерці бацькі Эміль Шаперон працягваў працаваць дызайнерам, а пазней стварыў мастацкую галерэю на вуліцы Фабур Сен-Анарэ. Ён з’ехаў з Парыжа ў Сен-Мор у 1932 годзе і памёр у Канфалене ў 1946 годзе. У Філіпа Шаперона было яшчэ два сыны: Эжэн Шаперон(ісп.) бел. (1857—1938), мастак і ілюстратар, які спецыялізаваўся на ваенных тэмах, і пісьменнік Філіп Агюст Тэафіл Шаперон (1853 — каля 1938).[3][12]

Галерэя

Дэкарацыі

Карціны

Зноскі

  1. Philippe Marie Émile Chaperon // Benezit Dictionary of Artists — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  3. 1 2 3 4 Wild, Nicole (1993). «Décorateurs et Costumiers: Chaperon, Philippe-Marie». Décors et costumes du XIXe siècle, Vol. 2, pp. 279—346. Éditions de la Bibliothèque nationale de France. Online version retrieved 4 February 2019.
  4. Bibliothèque nationale de France. Notice de personne: Chaperon, Philippe (1823—1906). Retrieved 4 February 2019.
  5. Lacombe, Hervé (2001). The Keys to French Opera in the Nineteenth Century, p. 57. University of California Press. ISBN 0520217195
  6. 1 2 Beudert, Peter (2006) «Stage Painters at the Paris Opéra in the Nineteenth Century». Music in Art, Vol. 31, No. 1/2, pp. 63-72. Retrieved 4 February 2019.
  7. Lanoë-Villène, Georges (1905). Histoire de l’école française de paysage depuis Chintreuil jusqu’à 1900, p. 382. Société nantaise d’éditions
  8. s.n.. «Philippe Chaperon (1823—1906)». Galerie La nouvelle Athènes. Retrieved 4 February 2019.
  9. 1 2 Carnoy, Henry (ed.) (1903—1909) «Chaperon, Phillipe». Dictionnaire biographique international des écrivains, pp. 44-46. Published in facsimile by Georg Olms Verlag, 1987. ISBN 3487410583
  10. s.n. (2019). Dessins d’Architecture, pp. 12-13. Librairie Raphaël Thomas. Retrieved 7 February 2019.
  11. s.n. (2017). Architecture Dessins et Documents, p. 43. Librairie Raphaël Thomas. Retrieved 7 February 2019.
  12. s.n.. «Philippe Chaperon». Encyclopédie de l’art lyrique français. Association l’Art Lyrique Français. Retrieved 4 February 2019.
  13. Пастаноўка так і не была рэалізавана, бо тэатр быў знішчаны пажарам 25 мая 1887 года.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Памерлі ў дэпартаменце Сена і Марна
Катэгорыя·Памерлі ў 1906 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1823 годзе
Катэгорыя·Сцэнографы Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў 1907 годзе
Катэгорыя·Памерлі 21 снежня
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта