wd wp Пошук:

Віла Медычы

Віла Медычы з боку царквы Трыніта-дэі-Монці.

Віла Медычы (італ.: Villa Medici) займае схіл рымскага ўзгорка Пінча ніжэй садоў вілы Баргезэ. У антычнасці на гэтым месцы распасціраліся сады Лукула. Была тут і віла, на якой страціла жыццё імператрыца Месаліна. У Сярэднявеччы ўся тэрыторыя была аддадзена пад вінаграднікі.

У 1576 г. схіл Пінча набыў кардынал Фердынанда Медычы (будучы кіраўнік Фларэнцыі), які даручыў Барталамеа Аманаці ўзвесці для сябе вілу ў модным тады духу маньерызму. Гэта было першае памесце дому Медычы на тэрыторыі Вечнага горада. Са смерцю апошняга Медычы ў 1737 г. віла перайшла ва ўладанне Латарынгскага дому. Напалеон Банапарт перадаў яе Французскай акадэміі ў Рыме, і з тых часоў там пражываюць уладальнікі Рымскай прэміі.

Падчас будаўнічых прац была выяўлена значная колькасць антычных старажытнасцяў, якія выстаўлены на тэрыторыі саду. Яшчэ сто семдзесят антычных статуй і фрагментаў былі набыты кардыналам для ўпрыгожвання вілы ў рымскай знаці. Найбольш значныя экспанаты — так званая ваза Медычы (I стагоддзе) і выкананая ў традыцыі Праксіцеля статуя Венеры Медычы (I стагоддзе да н. э.) — былі ў XVIII стагоддзі перамешчаны ва Уфіцы, даўшы пачатак тамтэйшаму збору старажытнасцяў.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Славутасці Рыма
Катэгорыя·Вілы Рыма
Катэгорыя·Палацы Рыма
Катэгорыя·Будынкі і калекцыі роду Медычы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96