wd wp Пошук:

Фёдар Патапавіч Майсеенка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Майсеенка. Фёдар Патапавіч Майсе́енка (20 лютага 1894 — 9 снежня 1979) — вучоны ў галіне лесаводства. Доктар сельскагаспадарчых навук (1966). Прафесар (1968). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1974).

Біяграфія

Ф. П. Майсеенка нарадзіўся ў вёсцы Кругавец[1] Гомельскага павета Магілёўскай губерні (сучасная вёска Кругавец-Калініна ў Добрушскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі). У 1916 годзе скончыў школу і паступіў у Імператарскае Маскоўскае тэхнічнае вучылішча, у 1917 годзе ў Харкаўскі фізіка-тэхнічны інстытут[1]. У гады грамадзянскай вайны, пасля вяртання на радзіму, Ф. П. Майсеенка быў прызначаны старшынёй валаснога выканкама і валасным ваенным камісарам[1]. У 1929 годзе скончыў Беларускі інстытут сельскай і лясной гаспадаркі. З 1931 года Ф. П. Майсеенка на пасадзе загадчыка лабараторыі у Беларускім НДІ лясной гаспадаркі (з 1992 г. Інстытут лесу НАН Беларусі, Гомельскі філіял НАН Беларусі). Пасля выхаду на пенсію з 1971 года кансультант старэйшага навуковага супрацоўніка ў лабараторыі эканомікі[1].

Навуковая дзейнасць

Ф. П. Майсеенка займаўся пытаннямі лясной таксацыі, прапанаваў вызначэння прыросту лясных пасадак, даследаваў дынаміку росту дуброў і ельнікаў на тэрыторыі БССР, распрацаваў метад таксацыі лесасечнага фонду і склаў сартыментныя табліцы, абгрунтаваў узросты тэхнічнай спеласці і ўзросты высечкі ў лясах БССР.

Сярод апублікаваных прац:

Узнагароды

Памяць

У гонар Ф. П. Майсеенка названа адна з вуліц Гомеля.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Владимир Банинский Учёный, учитель, патриот(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1979 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Добрушскім раёне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Гомелі
Катэгорыя·Памерлі ў 1974 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1894 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дактары сельскагаспадарчых навук
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Памерлі 9 снежня