wd wp Пошук:

Францішак Ксаверый Несялоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Несялоўскі. Францішак Ксаверый Несялоўскі (18 снежня 1771, Ляхавічы, Новагародскі павет — 15 верасня 1845) — ваенны і дзяржаўны дзеяч ВКЛ.

Біяграфія

З шляхецкага роду Несялоўскіх герба «Кошбак», сын Юзафа Несялоўскага.

У 17851788 гадах навучаўся ў Галоўнай ваеннай школе ВКЛ у Вільні. З 1788 камандзір палка пяхоты войск ВКЛ. У вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 года ўдзельнічаў у баях з расійскімі войскамі пад Берасцем, узнагароджаны крыжам «Virtuti Militari».

Браў удзел у падрыхтоўцы паўстання 1794 года. Вызначыўся са сваім рэгіментам 7 мая 1794 у бітве пад Палянамі (каля Ашмян), у чэрвені — ліпені ў рэйдзе па Курляндыі. У верасні 1794 трапіў у палон. У Гродне расійскі генерал Рапнін у адказ на просьбу бацькоў сустрэцца з арыштаваным прапанаваў прысягнуць на вернасць Кацярыне II, але Несялоўскі не пайшоў на кампраміс.

Вызвалены з’ехаў у Германію. Вярнуўся на Бацькаўшчыну ў 1796. У 1798 абвінавачаны ў падрыхтоўцы новага паўстання і зняволены ў Вільні. Пасля вызвалення падтрымаў план А. Чартарыйскага адбудаваць дзяржаўнасць пад пратэктаратам Расіі. З 1807 у складзе судова-адміністрацыйнай камісіі Віленскага ўніверсітэта.

У 1812 падтрымаў Напалеона, уведзены ім у склад Ваеннага камітэта ў Вільні. Пазней у званні генерала брыгады прызначаны інспектрам пяхоты арміі і паспалітага рушэння ВКЛ. Разам з напалеонаўскай арміяй адступіў за мяжу.

У 1814 пасля амністыі вярнуўся ў Беларусь, прадаў родавыя маёнткі і выехаў у Польшчу. У 1830 абраны паслом сойму Каралеўства Польскага. Прымаў удзел у паўстанні 1830—1831 гадоў — намеснік губернатара Варшавы, камандзір брыгады пры абароне горада. Пасля задушэння паўстання арыштаваны і дэпартаваны ў Волагду.

Зноскі

  1. 1 2 Franciszek Ksawery Niesiołowski h. Korzbok // Internetowy Polski Słownik Biograficzny

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1794 года
Катэгорыя·Удзельнікі вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 года
Катэгорыя·Генералы Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Несялоўскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1845 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1771 годзе
Катэгорыя·Кавалеры рыцарскага крыжа ордэна Virtuti Militari
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1830—1831 гадоў
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 снежня
Катэгорыя·Памерлі 15 верасня
Катэгорыя·Пахаваныя ў Люблінскім ваяводстве
Катэгорыя·Удзельнікі вайны 1812 года
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ляхавічах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Люблінскім ваяводстве