wd wp Пошук:

Фоліевая кіслата

Фо́ліевая кіслата́, вітамін B9, вітамін BC — біялагічна актыўнае рэчыва, вітамін з групы В, пігмент жоўтага колеру[1], C19H19N7O6. Фоліевую кіслату і яе вытворныя аб’ядноўваюць таксама пад назвай фалацын[2].

Крышталі фоліевай кіслаты

Фоліева кіслата ўпершыню вылучана амерыканскім хімікам Р. Уільямсам у 1941 годзе, сінтэзавана ў 1945 годзе групай даследчыкаў пад кіраўніцтвам біяхіміка Йелапрагада Субарао (англ.: Dr. Yellapragada SubbaRow).

Уласцівасці

Па сваёй структуры фоліевая кіслата ўяўляе злучэнне глутамінавай і параамімнабензойнай кіслот з жоўтым пігментам птэрынам[1]. Дробнакрышталічны парашок без паху і смаку. Малярная маса 441,41[2]. Разбураецца пры тэмпературы 250 °С[2] і ў водных растворах і шчолачным асяроддзі ў прысутнасці кіслароду пад ўздзеяннем святла. Дрэнна раствараецца ў вадзе. Не раствараецца ў ацэтоне, дыэтылавым эфіры, хлараформе і вуглевадародах[2].

У прыродзе

Фоліевая кіслата прысутнічае ва ўсіх жывёльных, раслінных клетках і ў мікраарганізмах. Асабліва вялікая колькасць фоліевай кіслаты ўтрымліваецца ў лісцях зялёных раслін, такіх харчовых прадуктах, як печань, ныркі, пятрушка, салата, зерневы хлеб і хлеб з мукі грубага памолу і інш. У яйках, мясе і малацэ фоліевай кіслаты значна менш.

Біялагічная роля

Актыўная форма фоліевай кіслаты — тэтрагідрафоліевая кіслата — удзельнічае ў працэсах сінтэзу ДНК м РНК, працэсах дзялення і росту клетак . Каферментныя формы ўдзельнічаюць у сінтэзе пурынавых асноўадэніну і гуаніну[2]. Недахоп фоліевай кіслаты вядзе да развіцця макрацытарнай анеміі, стаматыту, гастрыту, энтэрыту. У перыяд цяжарнасці недахоп фоліевай кіслаты прыводзіць да гіпатрафіі нованароджаных, парушэнняў развіцця, з’яўлення прыроджаных заган[2].

Арганізм чалавека фоліевай кіслатой забяспечваецца разам з ежай.

Зноскі

  1. 1 2 Фолиевая кислота(руск.)  // Энцыклапедыя Кругасвет
  2. 1 2 3 4 5 6 Фалацын на сайце ХиМиК.ру(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вітаміны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра хімічныя рэчывы без шаблонаў-картак
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum