wd wp Пошук:

Фелікс Вейнгартнер

Фелікс Вейнгартнер

Фелікс Вейнгартнер (ням.: Felix Weingartner, 2 чэрвеня 1863, Зара, Далмацыя — 7 мая 1942, Вінтэртур) — аўстрыйскі дырыжор, кампазітар і музычны пісьменнік.

Біяграфія

Музычную адукацыю атрымаў у Грацы і ў Лейпцыгскай кансерваторыі (1881—1883). У 1883 годзе дэбютаваў як дырыжор. Пасля ўдасканалення ў Ф. Ліста ў Веймары, у 1884—1903 і 1912—1919 гг. — оперны і канцэртны дырыжор ў многіх гарадах Германіі. З 1908 г. жыў у Вене. Дырэктар Венскай оперы (да 1911 г.) і кіраўнік сімфанічнага аркестра філармоніі (да 1927), у 1919—1924 гг. дырэктар Народнай оперы. У 1927—1933 гг. кіраўнік Кансерваторыі і дырыжор у Базелі.

Творчасць

Ф. Вейнгартнер — адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў нямецкай дырыжорскай школы. Яго мастацтва адрознівалася класічнай завершанасцю і яркім праяўленнем інтэлектуальнага пачатку. Вейнгартнер — выбітны інтэрпрэтатар музыкі Л. Бетховена, Г. Берліёза, Р. Вагнера, П. І. Чайкоўскага, А. П. Барадзіна. Аўтар музычных твораў, у тым ліку, 8 опер і 7 сімфоній.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Felix Weingartner // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11863027X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  4. 1 2 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11863027X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі ў Вінтэртуры
Катэгорыя·Памерлі ў 1942 годзе
Катэгорыя·Памерлі 7 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 чэрвеня
Катэгорыя·Дырыжоры Аўстрыі
Катэгорыя·Выпускнікі Лейпцыгскай вышэйшай школы музыкі і тэатра
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Задары
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1863 годзе