wd wp Пошук:

Уладзімір Аляксеевіч Шаліхін

Уладзімір Аляксеевіч Шаліхін (21 студзеня 1930, Гомель[2] — 1 верасня 2002[3], Мінск) — беларускі савецкі піяніст, дыктар Беларускага радыё і тэлебачання, вядучы канцэртаў у Белдзяржфілармоніі, настаўнік[2], спявак і акцёр.

Біяграфія

Нарадзіўся 21 студзеня 1930 года ў Гомелі ў сям’і рабочага шклозавода і хатняй гаспадыні. У 1937 годзе бацька быў абвінавачаны ў трацкізме і асуджаны на тры гады. Пасля вызвалення з пачаткам вайны быў мабілізаваны і загінуў на фронце.

Маленькі Валодзя ўпершыню выканаў песню «О мое солнце» перад дамашнімі і суседзямі калі яму было толькі тры гады. У час вайны і пасля выступаў у ваенных шпіталях перад раненымі байцамі.

У 1951 году скончыў Гомельскае музычнае вучылішча па класах вакалу, фартэпіяна і харавога дырыжыравання. На выпускных экзаменах па фартэпіяна прысутнічаў вядомы савецкі і беларускі кампазітар Уладзімір Уладзіміравіч Алоўнікаў, які прапанаваў маладому музыканту паступаць у Беларускую дзяржаўную кансерваторыю. Так Шаліхін паступіў на класы фартэпіяна і вакалу. Маючы прыродны гучны і прыемны голас, Уладзімір Аляксеевіч паспрабаваў сябе ў якасці дыктару на Гомельскім радыё, а пасля заканчэння кансерваторыі папрасіў направіць яго на Беларускае радыё у Мінску.

Тэлебачанне і радыё

На радыё Уладзімір Аляксеевіч пачаў працаваць дыктарам з 1952 года. Быў вучнем такіх майстроў як Любоў Бацвіннік і Ілья Курган.

З 1956 года Уладзімір Шаліхін пачынае працаваць на толькі што сфарміраваным Беларускім тэлебачанні[4]. Акрамя работы дыктарам, вядзе розныя тэле- і радыёперадачы: канцэрт па заяўках «Сябрам дарагім», перадачы «Якая ты, музыка?», «Я з 70-х», «Вахта ўраджаю», «Жывуць сярод нас героі», «Наша пошта», «Кінаафіша», «Камертон», «Актава», «Танцуйте з намі», «Пра музыку ад А да Я» і іншыя. У 1970-х гадах становіцца адным з асноўных дыктараў «Панарамы навін» [5] (а пасля «Панарамы» і «Навін» калі яны выходзілі як асобныя праграмы), разам з Зінаідай Бандарэнкай вядзе трансляцыі са святочных мерапрыемстваў [6].

Да Шаліхіна дыктары «вяшчалі». Ён жа першым вырашыў, што з гледачом трэба размаўляць, вытрымаўшы нямала спрэчак з начальствам. На тэлебачанні гэта стала сапраўднай рэвалюцыяй[7]. Пісаў цікавыя артыкулы, тонкія рэцэнзіі і сцэнары перадач. Чалавек з глыбокімі ведамі і шырокім кругаглядам, бліскуча валодаў дарам імправізацыі, быў і аўтарам, і нават рэдактарам адначасова, таму што большасць радыё- і тэлеперадач ён вёў у жывым эфіры. Уладзімір Шаліхін увайшоў у гісторыю як аўтар і выканаўца 25 радыёперадач з цыклу «Выдатныя майстры сусветнага музычнага мастацтва»[8]. Акрамя дыктарства і вядзення музычных праграм, быў таксама спартыўным каментатарам, распрацаваў цыкл праграм для дзяцей «Тэлебачанне — школе»[7].

Вера Ропат, дыктар Беларускага тэлебачання ў 1975—2003 годзе, ўспамінае гісторыю з праграмы «Панарама». Зараз гэта анекдот, а тады Шаліхін атрымаў вымову. Вера і Уладзімір чыталі міжнародныя падзеі. У студыю заляцела муха, і мусіла сесці на Шаліхіна. «Карэспандэнты ТАСС паведамляюць: сёння самалёты iзраiльскай авiяцыi бамбiлi Лiван», — паведаміў Уладзімір Аляксеевіч і выразна адмахнуўся … За кадрам стаяў такі рогат, што асістэнт рэжысёра ніяк не магла памяняць застаўку. Пасля гэтага за адсутнасцю мух у студыі сталі сачыць асабліва пільна.[7][9]

Музыка і спевы

У 1968 годзе пад уласны акампанемент Уладзімір Шаліхін даў два канцэрты ў Доме работнікаў мастацтваў[10]. У першым спяваў старадаўнія рамансы, у праграме другога вечара былі песні з вакальных цыклаў Ф. Шуберта і Р. Шумана, рамансы С. Рахманінава і М. Балакірава. На творчых вечарах ён не раз сам выступаў у якасці выканаўцы вакальных твораў і старадаўніх рамансаў[7]. На працягу 18 гадоў У. Шаліхін акампанаваў студэнтам-вакалістам. Удзельнічаў у IV Міжнароднага конкурсу імя П. Чайкоўскага ў Маскве — акампанаваў спеваку Валерыю Кучынскаму, які стаў тады лаўрэатам.

Пачынаючы з 1951 года Шаліхін правёў у Беларускай дзяржаўнай філармоніі больш за 11-тысяч канцэртаў[10]. Запомніўся слухачам тым, што выходзіў без паперкі, гаварыў ад душы і заўсёды дакладна аб’яўляў аўтараў і выканаўцаў.[11] Добра ведаў тое, пра што казаў і з захапленнем слухаў выканаўцаў. Уладзімір Аляксеевіч быў гарачым прыхільнікам Мантсерат Кабалье. У 1996 годзе вялікая спявачка павінна была прыехаць у Мінск. Білеты на канцэрт расхапалі загадзя. Вядомы канцэртмайстар стаў абіваць парогі арганізатараў, і нарэшце яму сказалі: «Мы вас пусцім на канцэрт, але за гэта вы яго правядзеце!» Так ён апынуўся на адной сцэне з Кабалье.

Кніга

Напісаў кнігў «Сердце помнит» якая выйшла ў 2000-м годзе[12][13] аб выдаючыхся дзеячах культуры XX стагоддзя якіх Шаліхін ведаў асабіста і з кім падтрымліваў сяброўскія адносіны. У 2003 годзе фонд Дзяржаўнага музея гісторыі музычнай і тэатральнай культуры набыў асабісты архіў Уладзіміра Шаліхіна[10]. Сярод унікальных матэрыялаў архіва — багатая калекцыя аўтографаў знакамітых дзеячаў сусветнага мастацтва — музыкаў, спевакоў, акцёраў, дырыжораў, кампазітараў, з якімі давялося размаўляць Уладзіміру Аляксеевічу на працягу амаль паўвекавога творчага шляху. Гэта фатаграфіі з памятнымі надпісамі Ларысы Александроўскай і Івана Казлоўскага, Святаслава Рыхтэра і Дзмітрыя Шастаковіча, Марыі Калас і Любові Арловай[14]

Уладзімір Аляксеевіч адзначаны ў 1991 годзе як Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі.

Памёр 1 верасня 2002 года ў Мінску ад анкалагічнага захворвання[7].

Перадачы, прысвечаныя Уладзіміру Шаліхіну

«Святло далёкай зоркі» — Беларускае тэлебачанне, 21 студзеня 2016 года.[15]

Уладзімір Шаліхін. «Нашы. Рэтра» на «Беларусь 1» — 15 студзеня 2015 года[9][16].

Фільмы з удзелам У. Шаліхіна

Супрацоўнік радыё — Семейные Обстоятельства (1977) — Беларусьфільм[17]

Асабістае жыццё

Літаратура

Зноскі

  1. 1 2 3 4 (unspecified title) Праверана 24 красавіка 2022.
  2. 1 2 Шаліхін Уладзімір Аляксеевіч — Беларусь у асобах і падзеях (nlb.by)(нявызн.).
  3. Умер первый белорусский телеведущий Владимир Шелихин(руск.) .
  4. Владимиру Шелихину сегодня исполнилось бы 85 (tvr.by)(руск.) .
  5. Куда исчезли белорусские дикторы? (kp.by)(руск.) .
  6. Фантастычны лёс Зінаіды Бандарэнка (nn.by).
  7. 1 2 3 4 5 6 Коллеги вспоминают диктора телевидения Владимира Шелихина (sb.by)(руск.) .
  8. Шелихин, Владимир Алексеевич (gomelstreet.by)(руск.) .
  9. 1 2 Владимир Шелихин. НАШИ — YouTube(руск.) .
  10. 1 2 3 «Рыцар мастацтва» - Часопіс «Літаратура і Мастацтва» № 4 29 студзеня 2010 г..
  11. Владимир Шелихин (tvr.by).
  12. 1 2 Шелихин, Владимир Алексеевич. Сердце помнит… : Альбом-книга (руск.) . — Санкт-Петербургская государственная театральная библиотека, 2000.
  13. Шелихин, Владимир Алексеевич. Сердце помнит…. (руск.) . — Alib.ru //Биографии, мемуары: Искусство (театр, музыка, кино и др.).
  14. Вечер памяти Владимира Шелихина(руск.) . — Белорусская государственная филармония (philharmonic.by).
  15. Беларусь 3 — телепрограма на 21 січня 2016. — tv-programm.com.ua.
  16. Уладзімір Шаліхін. «Нашы. Рэтра» на «Беларусь 1». — tvr.by.
  17. Владимир Шелихин — актёр — фильмография — актёры — знаменитости в кино(руск.) . — Кино-Театр. РУ (kino-teatr.ru).
  18. Белорусскому языку научила теща(руск.) . — Хартия’97 :: Новости Беларуси 30.07.2018.
  19. Как актёр Роман Филиппов увёл девушку у Высоцкого и обрел счастье всей своей жизни(руск.) . — kulturologia.ru.
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Постаці Беларускай дзяржаўнай філармоніі
Катэгорыя·Тэлевядучыя ХХ стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі 1 верасня
Катэгорыя·Тэлевядучыя Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў імя Н. Ф. Сакалоўскага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Тэлевядучыя СССР
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Беларусі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 студзеня
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Памерлі ў 2002 годзе
Катэгорыя·Дыктары радыё
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомелі
Катэгорыя·Радыёвядучыя Беларусі
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
Катэгорыя·Асобы