wd wp Пошук:

Тэрмапілы

«Тэрмапілы» — літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы штогадовы часопіс[1]. Выдавец — Беларускае літаратурнае аб’яднанне «Белавежа»[2][3]. Выходзіць з 1998 года ў Беластоку, Польшча. Галоўны рэдактар — Ян Чыквін[4]. Мова выдання — беларуская, польская.

Гісторыя

Часопіс «Тэрмапілы» выходзіць з 1998 г., юбілейнага саракагоддзя аб’яднання «Белавежа». Да гэтага творы белавежцаў друкаваліся на Літаратурнай старонцы штотыднёвіка «Ніва», у альманахах ды аўтарскіх выданнях[5]. Часопіс стаў першым беларускім выключна літаратурным часопісам на тэрыторыі Польшчы[6].

Ва ўступным слове да першага нумара рэдактар «Тэрмапілаў» Я. Чыквін акрэсліў канцэпцыю часопіса:

«Хочацца спадзявацца, што ад самага пачатку часопісу будзе ўласціва формула адкрытасці ў тым сэнсе, што ён стане месцам сустрэчы для ўсіх, хто хоча творча займацца беларускім прыгожым пісьменствам, беларускаю культураю і іх даследаваннем, як у нас, так і па-за межамі Польшчы»[4][7].

Спасылкі

Зноскі

  1. Тэрмапілы: літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс(нявызн.). НББ. Праверана 27 красавіка 2020.
  2. Мальдзіс А.І. У беластоцкай “Белавежы” — юбілей(нявызн.). СБ. Беларусь сегодня (26 чэрвеня 2008). Праверана 27 красавіка 2020.
  3. Навукова-публіцыстычныя выданні(нявызн.). Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Праверана 27 красавіка 2020.
  4. 1 2 Тварановіч Г.П. Беларуская літаратура ў Польшчы(нявызн.) (недаступная спасылка). ТБМ (10 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2021. Праверана 27 красавіка 2020.
  5. Мастацкія творы на старонках часопіса Тэрмапілы: жанры, тэматыка, праблематыка // МДУ імя А. Куляшова. — 2016. — С. 1.
  6. Астраўцоў С.А. Што такое “Правінцыя”?(нявызн.). Наша Ніва (7 мая 2001). Праверана 27 красавіка 2020.
  7. «Тэрмапілы» 1998, № 1, с. 3.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1998 годзе
Катэгорыя·Часопісы на польскай мове
Катэгорыя·Культура Беластока
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Часопісы Польшчы на беларускай мове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Часопісы паводле алфавіта
Катэгорыя·Часопісы Польшчы
Катэгорыя·Невызначаная мова для часопіса