wd wp Пошук:

Ян Чыквін

Ян Чыквін (18 мая 1940, в. Дубічы Царкоўныя, цяпер Гайнаўскі павет, Падляскае ваяводства, Польшча — 14 лістапада 2022[1], Бельск-Падляскі) — беларускі паэт, перакладчык, гісторык рускай і беларускай літаратур. Доктар гуманітарных навук, прафесар.

Біяграфічныя звесткі

Скончыў філалагічны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта (1964). З 1969 года — навуковы супрацоўнік філіяла Варшаўскага ўніверсітэта ў Беластоку, з 1985 года да 1997 года — Варшаўскага ўніверсітэта, з 1998 года — ва ўніверсітэце ў Беластоку. Старшыня Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа». Галоўны рэдактар часопіса «Тэрмапілы». Член Саюза польскіх пісьменнікаў і беларускага ПЭН-цэнтра. Жыў у Бельску-Падляскім.

Творчасць

Дэбютаваў на старонках «Нівы» ў 1957 годзе. Аўтар зборнікаў паэзіі «Іду» (Беласток, 1969), «Святая студня» (Беласток, 1970), «Неспакой» (Беласток, 1977), «Светлы міг» (Мінск, 1989), «Кругавая чара» (Беласток, 1992), «Свет першы і апошні» (Беласток, 1997); у перакладзе на польскую мову выйшлі кнігі «На парозе свету» (Варшава, 1983), «Сонечная вязь» (Ольштын, 1988), «Адпачынак ля перасохлай крыніцы» (Беласток, 1996). Апублікаваў некалькі вершаў па-польску.

Паэзія Яна Чыквіна філасофская, сімвалічная, часам ускладнёна-метафарычная[2].

Як літаратуразнаўца вывучаў рускую паэзію «сярэбранага веку», у т.л. творчасць А. Фета. Аўтар зборніка «Далёкія і блізкія. Беларускія пісьменнікі замежжа» (Беласток, 1997). Укладальнік кнігі «Беларускія пісьменнікі Польшчы. Другая палова XX ст.»[3]

Узнагароды

За асветніцкую дзейнасць узнагароджаны залатым медалём «Gloria Artis»[4].

Зноскі

  1. Пайшоў з жыцця беларускі паэт і перакладчык Ян Чыквін (нявызн.). Новы Час (14 лістапада 2022). Праверана 14 лістапада 2022.
  2. У. Конан (2000)
  3. Беларускія пісьменнікі Польшчы: другая палова XX ст. / Прадм. У. Конана. — Мн .: Беларускі кнігазбор, 2000. — 576 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-6318-80-7.
  4. Арлоў І.. Безайчынныя вершы (нявызн.). Вечерний Брест (23 снежня 2009). Праверана 27 красавіка 2020.(недаступная спасылка)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (34):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гайнаўскім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Члены Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа»
Катэгорыя·Члены Саюза польскіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя залатым медалём «За заслугі ў культуры Gloria Artis»
Катэгорыя·Памерлі ў 2022 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Дактары гуманітарных навук
Катэгорыя·Выкладчыкі Варшаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Пахаваныя ў Бельскім павеце (Падляскае ваяводства)
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Памерлі 14 лістапада
Катэгорыя·Выкладчыкі Беластоцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэсцкай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Члены Беларускага ПЭН-цэнтра
Катэгорыя·Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Бельску Падляскім
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Перакладчыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Паэты Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1940 годзе