wd wp Пошук:

Тыкоцін

Тыкоцін (польск.: Tykocin) — горад у Беластоцкім павеце Падляскага ваяводства Польшчы, на сутоку Бербжы і Нарава. Сядзіба вяскова-гарадской гміны Тыкоцін. Насельніцтва 1907 чал. (2008).

Знаходзіцца за 20 на захад ад Беластока, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Кнышын.

Гісторыя

У XIVXV стст. у Вялікім Княстве Літоўскім заснавана паселішча пры пераправе праз Нараў на шляху з Вільні ў Польшчу[1]. У 1424/25 годзе Тыкоцін атрымаў Магдэбургскае права.

Першы ўспамін пра Тыкоцінскі касцёл датуецца 1437 годам. У 1479 годзе А. Гаштольд заснаваў у Тыкоціне кляштар бернардзінцаў. З 1513 года ў Падляскім ваяводстве. У 1522 годзе ў ходзе барацьбы Радзівілаў супраць Гаштольдаў радзівілаўскія войскі спалілі Тыкоцінскі замак. У 1560-х гадах у Тыкоціне збудавалі новы мураваны замак, дзе знаходзіўся дзяржаўны арсенал Рэчы Паспалітай[1].

У 1569 годзе паводле ўмоў Люблінскай уніі перайшоў да Каралеўства Польскага. З 1644 года цэнтр Тыкоцінскага староства. У 1659 годзе кароль польскі і вялікі князь літоўскі перадаў Тыкоцін як узнагароду гетману Стэфану Чарнецкаму. У XVIII ст. Тыкоцін знахозіўся ў валоданні Браніцкіх, якія стварылі тут сваю рэзідэнцыю; гетман Ян Клеменс Браніцкі збудаваў у Тыкоціне касцёл Найсв. Тройцы (17421748), шпіталь (1750), кляштар місіянераў (1771), новы кляштар бернардзінцаў (пасля 1771), паставіў помнік С. Чарнецкаму[1].

У 1795 годзе ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Прусіі, а з 1815 года — у Расійскай імперыі.

У 1921 годзе ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. У 1939 годзе ў Беларускай ССР. З 1940 года ў Беластоцкім раёне Беластоцкай вобласці. У 19411944 гг. знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. 16 жніўня 1945 года ўлады СССР перадалі Тыкоцін Польшчы.

Транспарт

Праз Тыкоцін праходзіць аўтамабільная дарога № Д671, якая крыжуецца каля Старога Яжэва з дарогай № М8.

Турыстычная інфармацыя

Тыкоцін — турыстычны цэнтр міжнароднага значэння.

Славутасці

Галерэя

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 3 ЭнцВКЛ, 2005

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Беластоцкага павета
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады Падляскага ваяводства
Катэгорыя·Тыкоцін (гміна)
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Тыкоцін