wd wp Пошук:

Кнышын

Кнышын (польск.: Knyszyn) — горад у Польшчы, уваходзіць у склад Манецкага павета Падляскага ваяводства. Сядзіба вяскова-гарадской гміны Кнышын. Насельніцтва 2758 чал. (2008).

Знаходзіцца за 25 км на паўночны захад ад Беластоку, на аўтамабільных дарогах ДК65 і № ДВ671.

Гісторыя

Сяло было заснавана ў пач. XVI ст. у Бельскім намесніцтве (старостве) канцлерам Вялікага Княства Літоўскага М. Радзівілам, які пабудаваў тут паляўнічы двор.[1] З 1513 года ў Падляскім ваяводстве. У 1520 годзе М. Радзівіл фундаваў у Кнышыне касцёл. У 1528 годзе Кнышын перайшоў да вялікага князя Жыгімонта Аўгуста, які ўладкаваў тут паляўнічую рэзідэнцыю. З сярэдзіны XVI ст. — цэнтр Кнышынскага староства. 18 кастрычніка 1568: атрымаў Магдэбургскае права і герб «у залатым полі чорная галава зубра».[2] У 1569 годзе паводле ўмоў Люблінскай уніі перайшоў да Каралеўства Польскага. У 1571 годзе Жыгімонт Аўгуст заснаваў у месце Праабражэнскую царкву (пазней уніяцкую). 7 ліпеня 1572 года ў Кнышыне памёр Жыгімонт Аўгуст. У 1579 годзе Ян Замойскі фундаваў у месце мураваны касцёл Св. Яна Евангеліста, асвячоны ў 1601, і шпіталь.[1] З сярэдзіны XVII ст. прыйшоў з заняпад пасля разбурэння шведамі.

Краявід горада, Н. Орда

У 1795 годзе ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Прусіі, а з 1815 года — у Расійскай імперыі.

У 1921 годзе паводле ўмоў Рыжскага мірнага дагавора, апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, цэнтр павета Беластоцкага ваяводства.

З 1939 года ў Беларускай ССР. У 1940 годзе стаў цэнтрам Кнышынскага раёна Беластоцкай вобласці. У 19411944 гадах знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. 16 жніўня 1945 года ўлады СССР перадалі Кнышын Польшчы.

Славутасці

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. 1 2 ЭнцВКЛ, 2005
  2. Кнышын // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.— 287 с. ISBN 985-07-0131-5.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Падляскага ваяводства
Катэгорыя·Кнышын (гміна)
Катэгорыя·Беластоцкая вобласць
Катэгорыя·Кнышын
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты Манецкага павета