wd wp Пошук:

Стэфан Чарнецкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чарнецкі. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Чарнецкі Стэфан (1599 — 1665) — кашталян кіеўскі (з 1655), ваявода рускі (з 1657), з 1664 г. — ваявода кіеўскі і гетман польны каронны.

Рана пачаў ваенную службу, авалодаў высокім ваенным майстэрствам. Прымаў удзел у шведскай кампаніі 1626—1629 гг., Смаленскай вайне 1633—1634 гг., у бітвах з казакамі і татарамі. У 1648—1649 гг. быў у казацкім палоне. Вызначыўся ў вайне са шведамі, распрацаваў адмысловую тактыку барацьбы з імі. З 1656 г. ён быў выведзены з падпарадкавання гетманам і дзейнічаў са сваёй дывізіяй самастойна. Пасля вызвалення Польшчы ад шведаў Чарнецкі быў накіраваны ў ВКЛ і ў 1660—1661 гг. паспяхова ваяваў тут супраць царскага акупацыйнага войска. Памёр у лютым 1665 г.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #121063763 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  2. Stefan Czarniecki

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Памерлі ў Львоўскай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1599 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Свентакшыскім ваяводстве
Катэгорыя·Ваяводы рускія
Катэгорыя·Памерлі ў 1665 годзе
Катэгорыя·Гетманы польныя каронныя
Катэгорыя·Кашталяны кіеўскія
Катэгорыя·Ваяводы кіеўскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 16 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных