Тартускі ўніверсітэт (Дэрпцкі, Юр’еўскі (1893—1918); эст. Tartu Ülikool (з 1918), ням. Universität Dorpat (1802—1893)) — універсітэт у Тарту (Эстонія), заснаваны шведскім каралём Густавам II Адольфам у 1632 годзе на тэрыторыі Лівоніі. Стаў другім універсітэтам Швецыі (пасля Упсальскага) — Universitas Gustaviana.
У XVIII стагоддзі, пасля далучэння Эстляндыі да Расійскай імперыі, не дзейнічаў. Быў зноў адкрыты імператарам Аляксандрам I у 1802 годзе.
Універсітэт уваходзіць у асацыяцыю ўніверсітэтаў Еўропы Утрэхцкая сетка. Архітэктурнаму ансамблю ўніверсітэта нададзены Знак Еўрапейскай спадчыны.
Ва ўніверсітэце 11 факультэтаў (тэалагічны, юрыдычны, медыцынскі, філасофскі, эканамічны, педагагічны, факультэт матэматыкі і інфарматыкі, факультэт фізкультуры, факультэт прыродазнаўства і тэхналогіі, факультэт грамадскіх навук) і 7 каледжаў. Колькасць студэнтаў — 18 300. Ва ўніверсітэце працуе 3 200 чалавек (у тым ліку 165 прафесараў, больш за 500 навуковых работнікаў).