wd wp Пошук:

Габрыэль Корбут

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Корбут. Габрыэль Корбут, Корбут-Карафа (польск.: Gabriel Korbut, Gabriel Marian Karaffa-Korbutt; 28 сакавіка 1862, Пецярбург — 9 студзеня 1936) — польскі гісторык літаратуры, бібліёграф, мовазнавец.

Паходзіў з шляхецкага роду.

Скончыў Дэрпцкі універсітэт (1890). Прафесар гісторыі літаратуры ў Вольным польскім універсітэце ў Варшаве. Адзін з заснавальнікаў Варшаўскага навуковага таварыства (1907). Член-карэспандэнт Польскай АН (1919).

Галоўная праца Г. Корбута — бібліяграфія «Польская літаратура ад пачаткаў да студзеньскага паўстання» (т. 1-3, 1917-21; 2-е выд. — «Польская літаратура ад пачаткаў да сусветнай вайны», т. 1-4, 1929-31; «Дадатак» да яе выд. 1934), дзе змешчаны матэрыялы пра польскіх пісьменнікаў. На ўзор гэтай працы Інстытут літаратуразнаўчых даследаванняў Польскай АН з 1963 выдае «Бібліяграфію польскай літаратуры „Новы Корбут“».

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Мовазнаўцы Польшчы
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Літаратуразнаўцы Польшчы
Вучоныя паводле алфавіта
Памерлі ў Варшаве
Род Корбутаў
Выпускнікі Тартускага ўніверсітэта
Нарадзіліся ў 1862 годзе
Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Памерлі 9 студзеня
Нарадзіліся 28 сакавіка
Асобы
Памерлі ў 1936 годзе
Пахаваныя на Вайсковых Павонзках