wd wp Пошук:

Кая Калас

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Калас. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Кая Калас (эст.: Kaja Kallas; нар. 18 чэрвеня 1977, Талін) — эстонскі палітык, прэм’ер-міністр Эстоніі з 26 студзеня 2021 года, першая жанчына, якая ўзначаліла ўрад гэтай краіны.

Біяграфічныя звесткі

Бацька Каі Калас — былы эстонскі прэм’ер і былы віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі Сійм Калас. Менавіта ён і заснаваў Партыю рэформаў, да якой належыць дачка. Маці ў шасцімесячным узросце была дэпартаваная ў Сібір і жыла там да дзесяці гадоў. Прадзед Калас быў першым кіраўніком эстонскай паліцыі і стваральнікам добраахвотнай парамілітарнай арганізацыі Кайтсэлійт.

Каі Калас мае дзве адукацыі — юрыдычную і эканамічную. Пэўны час працавала памочніцай рэжысёра тэатру. Была дэпутаткаю Еўрапарламенту і парламенту Эстоніі — Рыйгікогу.

Эканамічная і ідэалагічная лібералка. Лічыць, што «дзяржава не павінна займацца прадпрымальніцтвам там, дзе гэтым могуць займацца прадпрымальнікі»[3].

Замужам. Мае траіх дзяцей.

Зноскі

  1. Kaja Kallas // https://pantheon.world/profile/person/Kaja_Kallas
  2. https://www.europarl.europa.eu/meps/en/124697/KAJA_KALLAS/history/8
  3. nn.by
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Жанчыны-кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Эстоніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Таліне
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 чэрвеня
Катэгорыя·Выпускнікі Тартускага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1977 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Еўрапарламента
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных