wd wp Пошук:

Станіслаў Нарбут

Помнік Станіславу Нарбуту на Замкавай гары ў Браславе

Станіслаў Нарбут (4 мая 1853, б. маёнтак Шаўры Лідскага павета, цяпер Воранаўскі раён — 11 сакавіка 1926) — беларускі урач, вучоны-медык, мецэнат, сын Тэадора Нарбута.

Біяграфія

Нарадзіўся 4 мая 1853 года ў б. маёнтку Шаўры Лідскага павета Віленскай губерні (цяпер Воранаўскі раён). Скончыў 1-ю віленскую класічную гімназію (1871), з 1872 года вучыўся ў Баварскім універсітэце ў Мюнхене, выключаўся за ўдзел у хваляваннях, заплаціў буйны штраф. Абараніў дысертацыю аб каўтуне на ступень доктара хірургіі і акушэрства (7.08.1879). У 1891 годзе скончыў Дэрпцкі ўніверсітэт, атрымаў дыплом лекара.

З 1904 года на пасадзе ўрача Нова-Аляксандраўскага павета. Жыў у Браславе, дзе на ўласныя сродкі збудаваў бальніцу. У Першую сусветную вайну ўзначальваў лазарэт на Паўночна-Заходнім фронце, цяжка паранены, часткова ампутаваная нага. У 1919 годзе вяртаецца да лячэбнай практыкі.

Памёр 11 сакавіка 1926 года. Пахаваны на Замкавай гары ў Браславе. У 1927 годзе на сродкі, сабраныя жыхарамі, яму пабудаваны помнік.

Зноскі

  1. http://www.radzima.org/be/object/4577.html Праверана 17 чэрвеня 2020.
  2. http://www.braslav-star.by/2016/03/%D0%BF%D0%B0%D0%BC%D1%8F%D1%86%D1%96-%D1%81%D0%BB%D0%B0%D1%9E%D0%BD%D0%B0%D0%B3%D0%B0-%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D0%B0%D1%80%D0%B0/ Праверана 17 чэрвеня 2020.
  3. http://naszaslowa.by/wp-content/uploads/2014/05/letapisets62ii.pdf Праверана 17 чэрвеня 2020.
  4. http://vlib.by/PRIDVINIE-11/BRASLAV/Monuments-BRASLAV-6-5.htm
  5. (unspecified title) Праверана 17 чэрвеня 2020.
  6. Беларуская Вікіпедыя (тарашкевіца) — 2004.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі Тартускага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 11 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 мая
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскай гімназіі
Катэгорыя·Медыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лідскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Пахаваныя ў Браславе
Катэгорыя·Нарбуты
Катэгорыя·Ваенныя ўрачы
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава 3 ступені
Катэгорыя·Выпускнікі Мюнхенскага ўніверсітэта Людвіга-Максіміліяна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1853 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1926 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Воранаўскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў Браславе
Катэгорыя·Асобы