wd wp Пошук:

Бэці Альвер

Бэ́ці А́львер (эст.: Betti Alver, сапраўднае імя Элізабет Лэпік (эст.: Elisabet Lepik); 23 лістапада 1906 г., Йыгева, Расійская імперыя — 27 лютага 1989, Тарту, Эстонская ССР) — эстонская паэтэса, празаік, перакладчыца. Народная пісьменніца Эстоніі (1981). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Эстоніі 1980.

Біяграфія

Элізабет Лэпік нарадзілася 23 лістапада 1906 года ў горадзе Йыгева Ліфляндскай губерні. У 1924 годзе скончыла школу ў Тарту, у 19241927 гадах у Тартускім універсітэце вывучала эстонскую мову і літаратуру.

Творчасць

У 1927 годзе дэбютавала як празаік, калі быў апублікаваны раман «Любоўніца ветру». У творах Альвер спалучаецца лірызм з філасофскім асэнсаваннем рэчаіснасці. Эмацыянальна багатая і дасканалая па форме паэзія Альвер раскрывае адвечныя каштоўнасці жыцця (паэмы «Песня пра белую варону», 1931; «Арэхавая шкарлупіна», 1937; зборнік паэм «Надтрэснутае люстэрка», 1962; зборнікі вершаў «Пыл і агонь», 1936; «Зоркавы час», 1966; «Настрой», 1976; «Лятаючы горад», 1979, «Каралы Эмайыгі», 1986 і інш.).

У перакладзе Бэці Альвер былі выдадзены паэмы А. С. Пушкіна і яго раман у вершах «Яўген Анегін» (1964). Вершы Бэці Альвер перакладзены на англійскую, італьянскую, польскую, рускую, чэшскую і іншыя мовы.

Ушаванне памяці

У гонар Бэці Альвер ў яе родным горадзе Йыгева праводзяцца восеньскія дні паэзіі «Зорны час».

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119252333 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Альвер Бетти // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
  4. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Выпускнікі Тартускага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Йыгеве
Катэгорыя·Паэты Эстоніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Народныя пісьменнікі Эстонскай ССР
Катэгорыя·Памерлі ў Тарту
Катэгорыя·Пісьменнікі Эстоніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Эстонскай ССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Эстоніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1906 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Раадзі
Катэгорыя·Памерлі 19 чэрвеня
Катэгорыя·Перакладчыкі Эстоніі
Катэгорыя·Перакладчыкі на эстонскую мову
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 27 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў 1989 годзе
Катэгорыя·Перакладчыкі з рускай мовы
Катэгорыя·Асобы