wd wp Пошук:

Бенедыкт Дыбоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дыбоўскі. Бенедыкт Іванавіч Дыбоўскі (12 мая 1833, м. Адамарын каля Маладзечна — 31 студзеня 1930) — расійскі, беларускі і польскі заолаг, прыродазнавец, урач. Член-карэспандэнт АН СССР (1928). Брат Уладзіслава Дыбоўскага.

Біяграфія

Нарадзіўся ў былым маёнтку Адамарын Вілейскага павета Мінскай губерні[8]. Належаў да сярэднезаможнага шляхецкага роду Дыбоўскіх з Менскага павета ВКЛ.

Вучыўся ў Мінскай губернскай гімназіі. Медыцыну i прыродазнаўчыя навукі вывучаў у Дэрпце, Браславе i Берліне, дзе ў 1860 атрымаў ступень доктара медыцыны. 3 1862 экстраардынарны прафесар заалогіі i палеанталогіі ў Варшаве[8].

За ўдзел у нацыянальна-вызваленчым паўстанні ў 1864 годзе асуджаны на 15 гадоў катаргі i сасланы ў Сібір. Але i там ён працягваў навуковую дзейнасць: даследаваў жывёльны i раслінны свет возера Байкал, рэк Амур i Ангара, узбагаціў заалогію шэрагам новых адкрыццяў[8].

У 1877 вярнуўся на радзіму. Неўзабаве, маючы намер вывучаць Камчатку, пасяліўся ў Петрапаўлаўску, дзе займаў пасаду ўрача. 3 1882 года прафесар заалогіі ў Львоўскім універсітэце. Тут ён арганізаваў музей заалогіі з камчацкіх экспанатаў. Вывучаў беларускія азёры Любань, Свіцязь, Чорнае i інш. Яго шматлікія артыкулы па заалогіі надрукаваны ў рускіх, польскіх, нямецкіх часопісах. Паводле светапогляду Дыбоўскі быў рэвалюцыйным дэмакратам, у поглядах на прыроду — матэрыялістам. Змагаўся супраць рэлігійных забабонаў, клерыкалаў i розных рэакцыянераў. Ён адзін з першых у Еўропе стаў прыхільнікам i прапагандыстам эвалюцыйнай тэорыі Ч. Дарвіна. У сваіх працах i лекцыях даказваў, што жывёльны i раслінны свет развіваецца па натуральных законах[8].

Даследаваў гісторыю і этнаграфію беларусаў[9].

Зноскі

  1. вэб-старонка Праверана 15 жніўня 2019.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119401371 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 28 красавіка 2014.
  3. Benedykt Ivan Dybowski // http://sdei.senckenberg.de/biographies/information.php?id=8292 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Benedykt Dybowski // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119401371 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
  7. (unspecified title) Праверана 8 мая 2021.
  8. 1 2 3 4 Дыбоўскі Бенядзікт // Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік / Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. «Беларус. Энцыкл.»: Б. І. Сачанка (гал. рэд) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1995.
  9. Генадзь Каханоўскі. Дыбоўскі Бенядзікт Іванавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 322.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (34):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Тартускага ўніверсітэта
Катэгорыя·Этнографы Беларусі
Катэгорыя·Дыбоўскія
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскай губернскай гімназіі
Катэгорыя·Памерлі 31 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Медыкі Польшчы
Катэгорыя·Мовазнаўцы Польшчы
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Дактары біялагічных навук
Катэгорыя·Заолагі Польшчы
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Львоўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Выкладчыкі Варшаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беларусі
Катэгорыя·Географы Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1833 годзе
Катэгорыя·Аўтары заалагічных таксонаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 мая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Львове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Пахаваныя на Лычакаўскіх могілках
Катэгорыя·Памерлі ў 1930 годзе
Катэгорыя·Члены Польскай акадэміі ведаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вілейскім павеце
Катэгорыя·Камандоры з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных