wd wp Пошук:

Эдвард Жалігоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Жалігоўскі. Эдвард Вітальд Жалігоўскі, псеўданімы: Antoni Sowa; Autor «Jordanu»; Onegdajski, (20.7.1816, фальварак Мар’ямпаль Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Вілейскі раён Мінскай вобл. — 28.12.1864, Жэнева, Швейцарыя) — польскі паэт, філосаф, грамадскі дзеяч.

Жыццяпіс

У 18331836 вучыўся ў Дэрпцкім (Тартускім) ун-це. У 1838 арыштаваны за ўдзел у падрыхтоўцы паўстання пад кіраўніцтвам Ш. Канарскага; інтэрнаваны.

У 1842 вярнуўся на Радзіму. У 1851 зноў арыштаваны і сасланы ў Петразаводск, потым у Арэнбург. Пасябраваў і падтрымліваў сувязі з Т. Шаўчэнкам, прысвяціў яму верш «Да народнага паэта».

З 1858 жыў у Санкт-Пецярбургу; дапамагаў І. Агрызку выдаваць газ. «Slowo». Апублікаваў зборнікі «Poezye», «Dziś i wczoraj», драму «Jordan».

У 1860 выехаў у Зах. Еўропу. Супрацоўнічаў у польскім эмігранцкім друку. Пераклаў на польскую мову творы А. С. Пушкіна і Г. Гейнэ. Апошнія гады правёў у Жэневе.

Ушанаванне памяці

У вёсцы Карэкаўцы Вілейскага раёна 20 верасня 2009 года адкрыты памятны знак, прысвечаны сяброўству Эдварда Жалігоўскага і Тараса Шаўчэнкі.[1].

Зноскі

  1. «Адкрыты памятны знак у гонар Шаўчэнкі і Жалігоўскага» Архівавана 14 кастрычніка 2016. («Рэгіянальная газета»)

Крыніца

Тэмы гэтай старонкі (11):
Нарадзіліся ў Марыямпале
Нарадзіліся ў 1816 годзе
Нарадзіліся 20 ліпеня
Польскамоўныя паэты
Памерлі ў Жэневе
Выпускнікі Тартускага ўніверсітэта
Нарадзіліся ў Вілейскім раёне
Памерлі 28 снежня
Асобы
Пісьменнікі паводле алфавіта
Памерлі ў 1864 годзе