wd wp Пошук:

Сітнік худы

Сітнік худы[3][4] (Juncus tenuis) — від кветкавых раслін роду Сітнік (Juncus) сямейства Сітнікавыя (Juncaceae).

Апісанне

Шматгадовая травяністая расліна, 10—40 см вышынёй. Расліна ўтварае густыя дзярніны. Сцеблы тонкія, ля аснавання пакрытыя бурымі похвамі; ніжняе лісце з маленькай шылападобнай пласцінкай. Суквецце шчыткападобна-мяцёлкавае, шматкветкавае. Лісточкі зяленага калякветніка тонка завостраныя. Каробачка карацей калякветніка[4].

Распаўсюджанне

Радзімай віду з’яўляюцца Канада, ЗША і Мексіка; натуралізаваны ў Цэнтральнай Амерыцы, Паўднёвай Амерыцы, Еўропе, Азіі, Аўстраліі, Новай Зеландыі, Макаранезіі, ПАР, Мадагаскары, Маўрыкіі, в. Святой Алены[5][6][7].

Ва Украіне від расце на лугах і балотах — у Закарпацці, Аполлі, Правабярэжным Палессі і Правабярэжным лесастэпе, вельмі рэдка[4].

Галерэя

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: Наука и техника, 1967. — С. 70. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Juncus macer Gray
  4. 1 2 3 Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К., 1987. — С. 414. (руск.) (укр.)
  5. bgbm.org(нявызн.). (англ.)
  6. plantsoftheworldonline.org(нявызн.). (англ.)
  7. npgsweb.ars-grin.gov(нявызн.). (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1799 годзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Сітнік