wd wp Пошук:

Сінайска-Палесцінская кампанія

Сіна́йска-Палесці́нская кампа́нія (англ.: Sinai and Palestine Campaign, ням.: Palästinafront, турэцк.: Sina ve Filistin Cephesi; 28 студзеня 191530 кастрычніка 1918) — баявыя дзеянні на Сінайскім паўвостраве, у Палесціне і Сірыі, якія адбываліся падчас Першай сусветнай вайны паміж войскамі Антанты (Вялікабрытанія, яе дамініёны і французскія падраздзяленні) з аднаго боку і Цэнтральных дзяржаў (Асманская імперыя пры падтрымцы Германіі) — з другога.

Пасля ўступлення Асманскай імперыі ў Першую сусветную вайну, асманскае кіраўніцтва прыняло рашэнне захапіць Суэцкі канал. У 1915 годзе разгарнулася барацьба за Суэц, у ходзе якой брытанскім войскам удалося адбіць спробы турэцкай арміі захапіць канал. У 1916 годзе і ў пачатку 1917 года працягвалася сінайская кампанія, у ходзе якой брытанскім войскам удалося адцясніць асманскую армію ў Палесціну. У студзені 1917 года ў час бою ля Рафы пачалася палесцінская кампанія[7]. У канцы 1917 года ў баях ля Газы і Беэр-Шэвы брытанцам удалося прарваць асманскі фронт і захапіць Іерусалім.

У верасні 1918 года, пасля зацішша, брытанскія войскі пачалі наступленне, якое завяршылася разгромам турэцкай арміі і захопам Палесціны, а таксама практычна ўсёй тэрыторыі Сірыі войскамі Брытанскай імперыі і атрадамі арабскіх паўстанцаў. Баявыя дзеянні завяршыліся на наступны дзень пасля падпісання Мудраскага перамір’я.

Пасля вайны Палесціна стала брытанскай мандатнай тэрыторыяй.

Вынікі і наступствы

Падрабязней гл. таксама: Раздзел Асманскай імперыі, Брытанскі мандат у Палесціне, План ААН па раздзелу Палесціны, Араба-ізраільскі канфлікт Пасля заканчэння Першай сусветнай вайны тэрыторыя Леванта перайшла пад кантроль краін Антанты (Брытанская імперыя і Францыя). Тэрыторыя сучасных Лівана і Сірыі патрапілі пад кантроль Францыі, а Палесціна і Іарданія былі занятыя брытанскімі войскамі. Яшчэ ў 1917 годзе міністрам замежных спраў Вялікабрытаніі Артурам Бэльфарам быў напісаны ліст лорду Уолтару Ротшыльду, прадстаўніку брытанскай яўрэйскай абшчыны[заўв. 2]. У гэтым лісце Бэльфар выказваў імкненне да садзейнічанню «стварэння яўрэйскай нацыянальнага ачага ў Палесціне»[9][10]. Тэкст дэкларацыі Бэльфара не ўтрымоўваў згадкі Іерусаліма і межаў Палесціны. Гэтая нявызначанасць стала ў далейшым крыніцай розначытанняў у трактоўках дэкларацыі[11]. 24 красавіка 1920 года на канферэнцыі ў Сан-Рэма «Дэкларацыя Бэльфара» была зацверджана саюзнікамі як аснова пасляваеннага ўрэгулявання ў Палесціне. На падставе рашэнняў канферэнцыі ў Сан-Рэма Ліга Нацый уручыла ў 1922 годзе Вялікабрытаніі мандат на Палесціну, тлумачачы гэта неабходнасцю «ўстанаўлення ў краіне палітычных, адміністрацыйных і эканамічных умоў для бяспечнага стварэння яўрэйскага нацыянальнага дома» [12]

Страты

Падрабязней гл. таксама: Страты ў Першай сусветнай вайне Страты асманскай арміі ў ходзе баявых дзеянняў на Сінайскім паўвостраве і ў Палесціне невядомыя. Па дадзеных савецкага дэмографа Барыса Урланіса на Сінайска-палесцінскім фронце брытанскія войскі страцілі каля 7 000 чалавек загінуўшымі і каля 2 000 чалавек прапалі без вестак[13]. Па дадзеных камандавання ўзброеных сіл Аўстраліі аўстралійскія падраздзяленні падчас Сінайска-палесцінскай кампаніі страцілі 4 851 ваеннаслужачых загінулымі (з іх 416 афіцэраў і 4 435 салдат)[14]-16).

Заўвагі

  1. На сінайска-палесцінскім фронце знаходзіліся нешматлікія нямецкія падраздзяленні, нямецкія самалёты і ўзбраенне германскай вытворчасці. Камандаванне войскамі Цэнтральных дзяржаў нароўні з асманскімі генераламі і афіцэрамі здзяйснялі нямецкія ваенныя саветнікі. Акрамя гэтага ў склад тэхнічна-артылерыйскага атрада, які ўдзельнічаў у наступленні на Суэцкі канал у 1916 годзе ўваходзілі і аўстра-венгерскія падраздзяленні і гарматы[1][2].
  2. Падчас Першай сусветнай вайны ў шэрагах брытанскай арміі ваяваў Яўрэйскі легіён, які быў сфарміраваны з яўрэяў-добраахвотнікаў. Падраздзяленні якія складаліся з яўрэяў Палесціны і іншых правінцый Асманскай імперыі, Вялікабрытаніі, Расіі, ЗША і Канады ваявалі ў тым ліку і на Сінайска-палесцінскім фронце[8].

Зноскі

  1. История Первой мировой войны 1914—1918 гг. / под редакцией И. И. Ростунова. — 1975. — Т. 2. — С. 232.
  2. Dale, C.. German Forces in the Ottoman Empire 1914–1918(англ.) . Germancolonialuniforms.co.uk. Архівавана з першакрыніцы 5 чэрвеня 2011. Праверана 14 июня 2011.
  3. Erickson, Edward J. Ordered to Die A History of the Ottoman Army in the First World War: Forward by General Hüseyiln Kivrikoglu. — Contributions in Military Studies. — Westport Connecticut: Greenwood Press, 2001. — P. 71. (англ.)
  4. Cemal Kemal. The Last Battle of the Ottoman State on the Palestine Front. — Modern Turkish History. — Ankara University, 2010. — P. 59. (англ.)
  5. Erickson, Edward J. Ordered to Die A History of the Ottoman Army in the First World War: Forward by General Hüseyiln Kivrikoglu. — Contributions in Military Studies. — Westport Connecticut: Greenwood Press, 2001. — P. 154. (англ.)
  6. Erickson, Edward J. Ordered to Die A History of the Ottoman Army in the First World War: Forward by General Hüseyiln Kivrikoglu. — Contributions in Military Studies. — Westport Connecticut: Greenwood Press, 2001. — P. 101. (англ.)
  7. «World War I in Palestine»(англ.)  (недаступная спасылка). ww1-israel.org. Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2016. Праверана 3 марта 2013.(англ.) . ww1-israel.org. Архівавана Архівавана 8 мая 2021. з першакрыніцы 10 сакавіка 2013. Праверана 3 марта 2013.
  8. «Еврейский легион»(руск.)  (недаступная спасылка). Электронная еврейская энциклопедия. Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2017. Праверана 4 марта 2013.
  9. Давид Мендельсон.. «Британский Мандат»(руск.)  (недаступная спасылка). Еврейское агентство. Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2012. Праверана 4 марта 2013.
  10. Balfour Declaration 1917(англ.)  (недаступная спасылка). The Avalon Project at Yale Law School. Yale University (2 лістапада 1917). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 7 ліпеня 2008.
  11. Авива Халамиш. Иерусалим в период Британского мандата. — Тель-Авив: Открытый университет Израиля, 1998. — Т. 10. — С. 142. — (Иерусалим в веках).
  12. League of Nations:The Mandate for Palestine, July 24, 1922(англ.) . Modern History Sourcebook. Fordham University (24 ліпеня 1922). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 5 ліпеня 2008.
  13. Борис Урланис. Войны и народонаселение Европы. — Москва: Издательство социально-экономической литературы, 2002. — P. 155. — 565 p.
  14. _16-0) WWI Sinai, Palestine and Syria(англ.)  (недаступная спасылка). Army.gov.au. Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2013.

Літаратура

* На рускай мове:

* На англійскай мове:

* На нямецкай мове:

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Бітвы Новай Зеландыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Бітвы Асманскай імперыі
Катэгорыя·Германія ў Першай сусветнай вайне
Катэгорыя·Бітвы паводле алфавіта
Катэгорыя·Бітвы Аўстраліі
Катэгорыя·Новая Зеландыя ў Першай сусветнай вайне
Катэгорыя·Францыя ў Першай сусветнай вайне
Катэгорыя·Асманская імперыя ў Першай сусветнай вайне
Катэгорыя·Канфлікты 1916 года
Катэгорыя·Канфлікты 1917 года
Катэгорыя·Вялікабрытанія ў Першай сусветнай вайне
Катэгорыя·Бітвы Францыі
Катэгорыя·Бітвы Германіі
Катэгорыя·Гісторыя Іарданіі
Катэгорыя·Ваенная гісторыя Сірыі
Катэгорыя·Бітвы Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Канфлікты 1915 года
Катэгорыя·Канфлікты 1918 года
Катэгорыя·Гісторыя Палесціны
Катэгорыя·Бітвы Вялікабрытаніі