wd wp Пошук:

Беэр-Шэва

Беэ́р-Шэва́[2], Беэ́р-Шэ́ва (іўр.: באר שבע, «калодзеж клятвы»[3][4]; араб. بئر السبع‎‎«Бір-эс-Саба»; турэцк.: Birüssebi; бібл. Вірсавія) — горад на поўдні Ізраіля.

Горад з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Паўднёвай акругі Ізраіля. Тут размешчаны шэраг навучальных устаноў, у тым ліку Універсітэт Бен-Гурыёна, бальніца «Сарока» (другая па велічыні ў Ізраілі), акруговы суд, гарадскі тэатр, рэгіянальныя аддзяленні розных урадавых службаў. У пачатку XXI стагоддзя горад таксама з’яўляецца буйным культурным і прамысловым цэнтрам. Біблейская Вірсавія (Тэль-Беэр-Шэва) размешчана на паўночны захад ад сучаснага горада; у 2005 годзе атрымала статус аб’екта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Беэр-Шэва размешчана ў Паўночным Негеве, за 81 км ад Іерусаліма, за 115 км ад Тэль-Авіва і за 240 км ад Эйлата.

Зноскі

  1. Šnatôn statîstî le-Yisra’el(untranslated). — вып. 70. — ISSN 0081-4679 Праверана 3 мая 2020.
  2. Беэр-Шева // Т. 3. Бари — Браслет. — М. : Советская энциклопедия, 1970. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  3. Артыкул «Беер-Шева» у Электроннай яўрэйскай энцыклапедыі
  4. Быц. 21:28

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Гарады Ізраіля
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Ізраілі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта