wd wp Пошук:

Сяргей Сяргеевіч Корчык

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Корчык. Сяргей Сяргеевіч Корчык (нар. 31 мая 1936, с. Хінель, Сеўскі раён, Бранская вобласць, РСФСР) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў у 1960 годзе Беларускі політэхнічны інстытут (выкладчыкі У. А. Чантурыя, В. І. Гусеў, Г. У. Заборскі і інш.). Член Саюза архітэктараў з 1963 года. У 19601966 гадах архітэктар, старэйшы архітэктар, кіраўнік групы Белпрампраекта Дзяржбуда БССР; у 19661968 гадах галоўны архітэктар праектаў аддзела тэхнічнай эстэтыкі ПКБ Мінсельбуда БССР; у 19681994 гадах галоўны архітэктар, кіраўнік брыгады, галоўны архітэктар аддзела Белдзіпрахарчпрама Мінхарчпрама СССР[1]. Пражывае ў г. Мінску.

Творчасць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): комплекс заводаў (электрамеханічны і электралямпавы) ва ўсходнім прамысловым вузле Брэста (19651972); інстытут будаўніцтва і архітэктуры Дзяржбуда БССР (1966)[1]; шматпавярховы склад на маслатлушчкамбінаце ў Ленінградзе (19691971)[2]; хлебазаводы ў Вільнюсе (1972), Мінску (1977), Каўнасе (1961), Жодзіне (1988), Унечы Бранская вобласці (1989); пашырэнне вытворчасці на кандытарскай фабрыцы «Чырвоны Мазыранін» у Нароўлі (1989); комплекс харчовых прадпрыемстваў у прамвузле «Дражня» Мінска (1971-78); інтэр’еры і праместэтыка на хлебазаводзе (19711973)[2], цэх «Пепсі-Кола» з лёгкіх металічных канструкцый фінскай пастаўкі на ліманадным заводзе ў Таліне (1979); буйныя комплексы піваварных заводаў ва Уцяне, Літва (1971-80), Барнауле (1971-84) на чэшскім абсталяванні; рэканструкцыя піваварнага завода «Беларусь» (цяпер «Аліварыя») у Мінску з будаўніцтвам шматпавярховага корпуса адміністрацыйных, бытавых і інжынерных службаў (1986-89); цэх дзіцячага харчавання на кансервавым заводзе ў Хойніках Гомельскай вобласці (1985, не ажыццёўлены), агароднінны цэх з адміністрацыйна-бытавым корпусам на кансервавым заводзе ў Барысаве (1979-85), буйны бульбаперапрацоўчы завод з вытворчасцю сухога бульбянога пюрэ на імпартным (ФРГ) абсталяванні ў г.п. Пагар Бранскай вобласці (1987-90); пашырэнне макароннай фабрыкі за кошт будаўніцтва цэха макаронных вырабаў на італьянскім абсталяванні ў Барысаве (1983-85); рэканструкцыя Мінскага маргарынавага завода з арганізацыяй вытворчасці наліўнога маргарыну — вытворчы корпус са складам—халадзільнікам (1989); інтэр’еры з распрацоўкай убудаванай мэблі будынка Мінсельбуда БССР у Мінску (1966-68), інтэр’еры і раздзел «Прамэстэтыка» на хлебазаводзе ў Таліне (1971-73), інтэр’еры ўваходнай групы і вестыбюля праектнага інстытута Белдзіпрахарчпрам (1993)[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Корчик Сергей Сергеевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.(руск.)
  2. 1 2 Корчик Сергей Сергеевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары Брэста
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 мая
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзіпрааграхарчпрама
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сеўскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белпрампраекта
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ