wd wp Пошук:

Аліварыя

Комплекс будынкаў піваварнага завода «Аліварыя»

Піўзавод Аліварыя — найстарэйшая піваварная кампанія Беларусі, якая размешчана ў Мінску.

Гісторыя

У 1864 г. мінскай мяшчанкай Фрумкінай на месцы сучаснага завода была пабудавана драўляная піваварня. Пазней уладальнікам піваварні стаў граф Карл Эмерыкавіч Чапскі, які ў 1894 г. пабудаваў каменную піваварню. У 1898 г. піваварня была прададзена аўстрыйскім купцам братам Лекертам, пасля чаго прадпрыемства пачало звацца заводам Лекертаў. У 1917 г. завод быў нацыяналізаваны і атрымаў назву «Піўзавод Беларусь».

У Вялікую Айчынную вайну на заводзе дзейнічала з верасня 1941 г. група Мінскага камуністычнага падполля. Аб’ядноўвала 16 чалавек з ліку работнікаў завода — камуністаў, камсамольцаў і беспартыйных (сакратар падпольнай партыйнай арганізацыі Н. Р. Зікуненка). Пад кіраўніцтвам падпольных Мінскага гаркома КП(б)Б і Варашылаўскага райкома КП(б)Б на канспіратыўных кватэрах членаў групы В. П. Сіневіча (вул. Старажоўская, д. 26, кв. 1) і П. М. Цвяткова (вул. Беламорская, д. 19, кв. 2) падпольшчыкі наладзілі выпуск лістовак, перапісвалі зводкі Саўінфармбюро, размнажалі матэрыялы надпольнай газеты «Звязда». Падпольшчыкі перапраўлялі партызанам зброю, медыкаменты, адзенне, бланкі дакументаў і разведданыя. Восенню 1942 г. акупантам удалося выкрыць групу. 4-6 кастрычніка большасць яе членаў была арыштавана. У фашысцкіх засценках загінулі 11 падпольшчыкаў. У 1970 г. на будынку піваварнага завода ўстаноўлена мемарыяльная дошка падпольшчыкам, абноўленая ў 1984 г. (архіт. Б. Сідарэнка; сілумін)[1]. Сам завод падчас вайны не быў зруйнаваны і працягваў вытворчасць.

У 1994 г. завод быў пераўтвораны у ААТ «Піўзавод Аліварыя». У кастрычніку 2005 г. уладальнікам 30 % акцый стаў Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР). У канцы 2006 г. 30 % дадатковай эмісіі акцый набыў Baltic Beverages Holding, пасля чаго доля ЕБРР склала 21 %.

У 2008 міжнародная кампанія Carlsberg Group выкупіла долю Baltic Beverages Holding і стала стратэгічным інвестарам ААТ «Піўзавод Аліварыя». У 2011 Carlsberg Group, у выніку шэрагу здзелак, у тым ліку праз публічную прапанову выкупіць акцыі, павялічыла сваю долю ў статутным фондзе ААТ «Піўзавод Аліварыя» да 67,8 %, стаўшы ўладальнікам кантрольнага пакета акцый.

Вытворчасць

У 2007 г. доля ААТ «Піўзавод Аліварыя» у агульным аб’ёме вытворчасці піва ў Беларусі склала 12,7 %. Прадпрыемства вырабляе 11 гатункаў піва:

Зноскі

  1. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
1864 год у Мінску
Кампаніі паводле алфавіта
Прадпрыемствы Мінска
Кампаніі, заснаваныя ў 1864 годзе
Піваварныя кампаніі Беларусі
Вікіпедыя:Кампаніі без геаграфічных каардынат
Вікіпедыя:Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
З’явіліся ў 1864 годзе