wd wp Пошук:

Сяргей Сяргеевіч Ігнатовіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ігнатовіч. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Сяргей Ігнатовіч (нар. 29 чэрвеня 1992, Магілёў) — беларускі футбаліст, брамнік клуба «Іслач» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера

Выхаванец СДЮШАР мінскага «Дынама», з 2009 года пачаў гуляць за дубль мінчан.

Першую палову сезона 2012 правёў у арэндзе ў «Бярозе-2010». Улетку 2012 вярнуўся ў «Дынама», гуляў за дубль, нярэдка з’яўляючыся на лаўцы запасных асноўнага складу. 26 верасня 2012 дэбютаваў за асноўную каманду «Дынама», выйшаўшы на замену на 67-й хвіліне ў кубкавым матчы з пінскай «Хваляй» (5:0).

Сезон 2013 зноў правёў у арэндзе ў «Бярозе-2010». У 20 матчах прапусціў усяго 19 галоў, чым дапамог «Бярозе-2010» заняць выніковае 5-е месца ў Першай лізе.

У пачатку сезона 2014 вярнуўся ў асноўную каманду «Дынама» і замацаваўся ў якасці другога брамніка. 24 жніўня 2014 дэбютаваў у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі, адгуляўшы увесь матч са «Слуцкам» (0:0). У далейшым стаў трывала з’яўляцца ў стартавым складзе мінчан, чаргуючыся з Аляксандрам Гутарам.

У сезоне 2015 Гутар замацаваўся ў асноўным складзе, а Ігнатовіч застаўся другім брамнікам каманды. У чэрвені 2016 года, пасля пераходу Гутара ў расійскі «Арэнбург», стаў іграком стартавага складу. У пачатку 2017 года, пасля няўдалай гульні ў першым матчы сезона (2:2 супраць брэсцкага «Дынама» ў Кубку Беларусі) саступіў месца ў аснове Андрэю Клімовічу, аднак у ліпені зноў стаў з’яўляцца ў стартавым складзе. У верасні 2017 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі да канца 2019 года[5]. Канец сезона 2017 прапусціў з-за траўмы.

У сезоне 2018 быў другім брамнікам пасля Андрэя Гарбунова, а ў 2019 годзе — другім брамнікам пасля Максіма Плотнікава. Толькі ў кастрычніку і лістападзе ў сувязі з траўмай Плотнікава займаў месца ў браме асноўнай каманды. У лістападзе 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў мінскі клуб[6].

У студзені 2020 года пачаў трэніравацца з брэсцкім «Дынама» і неўзабаве падпісаў з ім кантракт[7]. У сезоне 2020 рэгулярна з’яўляўся на полі, чаргуючыся ў складзе з Паўлам Паўлючэнкам.

У студзені 2021 года далучыўся да «Мінска» і ў лютым афіцыйна падпісаў пагадненне з клубам[8]. Пачынаў сезон асноўным брамнікам, але хутка атрымаў траўму і больш на полі не з’яўляўся. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[9].

У красавіку 2022 года стаў іграком «Іслачы»[10].

Міжнародная кар’ера

У 2010—2011 гадах быў асноўным брамнікам юніёрскай зборнай Беларусі (да 19 гадоў).

У 2012—2013 гадах быў другім брамнікам моладзевай зборнай Беларусі (да 21 года) пасля Арцёма Сарокі. Усяго ў аснове за моладзевую зборную правёў тры матчы.

13 лістапада 2017 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, правёўшы на полі першы тайм таварыскага матча супраць Грузіі (2:2).

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2009дубльДынама (Мінск)Беларусь11-7
2010дубльДынама (Мінск)Беларусь32-21
2011дубльДынама (Мінск)Беларусь25-26
2012 (1)Д2Бяроза-2010Беларусь10-11
2012 (2)дубльДынама (Мінск)Беларусь10-8
2013Д2Бяроза-2010Беларусь20-19
2014Д1Дынама (Мінск)Беларусь8-6
2015Д1Дынама (Мінск)Беларусь2-0
2016Д1Дынама (Мінск)Беларусь16-12
2017Д1Дынама (Мінск)Беларусь13-6
2018Д1Дынама (Мінск)Беларусь4-3
2019Д1Дынама (Мінск)Беларусь5-11
2020Д1Дынама (Брэст)Беларусь18-23
2021Д1МінскБеларусь3-3
2022Д1ІслачБеларусь24-26

Зноскі

  1. Sergey Ignatovich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Syarhey Ignatovich // FBref.com
  3. Sergei Ignatovich // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. https://fcisloch.by/player.asp?id=Sergej-Ignatovich-603&season=2023MEN
  5. Сергей Игнатович продлил контракт с минским “Динамо”
  6. Минское “Динамо” объявило о расставании с Игнатовичем
  7. Игнатович - новый голкипер брестского “Динамо”
  8. Сергей Игнатович подписал контракт с “Минском”
  9. Сергей Игнатович и еще четыре игрока расстались с “Минском”
  10. Сергей Игнатович подписал контракт с “Ислочью”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя варатары
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Бяроза-2010
Катэгорыя·Ігракі ФК Іслач
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1992 годзе
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы