wd wp Пошук:

Сяргей Міхайлавіч Балановіч

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Сяргей Балановіч (нар. 29 жніўня 1987, Пінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца рагачоўскага «Макслайна». Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2012—2018).

Клубная кар’ера

Выхаванец пінскага футбола, гуляў за пінскую «Хвалю».

У 2008 годзе перабраўся ў салігорскі «Шахцёр», дзе хутка стаў адным з асноўных ігракоў. Звычайна выступаў на пазіцыі правага паўабаронцы, пазней стаў чаргавацца на гэтай пазіцыі з Аляксеем Рыасам.

7 чэрвеня 2013 года ў матчы за зборную атрымаў траўму, але праз месяц вярнуўся ў асноўны склад.

Па заканчэнні сезона 2013 у паслугах Балановіча былі зацікаўлены некалькі клубаў (у прыватнасці, мінскае «Дынама»[3]), але ў выніку ў лютым 2014 падоўжыў кантракт з «Шахцёрам»[4].

У жніўні 2014 года перайшоў у пермскі «Амкар»[5], дзе здолеў замацавацца ў асноўным складзе. Па заканчэнні сезона 2017/18 «Амкар» спыніў існаванне, і ў ліпені 2018 года паўабаронца вярнуўся ў «Шахцёр»[6], дзе неўзабаве таксама стаў іграком стартавага складу. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з салігорскім клубам[7].

У студзені 2021 года быў адхілены ад складу «Шахцёра», не трапіў на збор каманды ў ААЭ і неўзбаве пакінуў клуб[8]. У лютым 2021 года стаў іграком тальяцінскага «Акрона» з расійскай ФНЛ[9], дзе гуляў да канца сезона 2020/21.

У ліпені 2021 года стаў трэніравацца са «Слуцкам» і ў жніўні афіцыйна папоўніў склад клуба[10]. Гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды. У студзені 2022 года пакінуў «Слуцк»[11], а ў лютым стаў іграком рагачоўскага «Макслайна»[12].

Міжнародная кар’ера

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, у тым ліку на чэмпіянаце Еўропы ў Швецыі ўлетку 2009 года.

7 чэрвеня 2012 года дэбютаваў за нацыянальную зборную ў таварыскім матчы супраць Літвы. Пазней стаў трывала выклікацца ў зборную. Галоўны трэнер Георгій Кандрацьеў стаў часцей выкарыстоўваць Балановіча на пазіцыі правага абаронцы.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2004Д3Пінск-90020
2005Д3Пінск-900195
2006Д2Хваля243
2007Д2Хваля217
2008Д1Шахцёр203
2009Д1Шахцёр233
2010Д1Шахцёр295
2011Д1Шахцёр283
2012Д1Шахцёр293
2013Д1Шахцёр253
2014 (1)Д1Шахцёр171
2014/15Д1Амкар240
2015/16Д1Амкар260
2016/17Д1Амкар220
2017/18Д1Амкар160
2018 (2)Д1Шахцёр123
2019Д1Шахцёр243
2020Д1Шахцёр231
2020/21 (2)Д2Акрон120
2021 (2)Д1Слуцк100

Зноскі

  1. Sergey Balanovich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Syarhey Balanovich // FBref.com
  3. Сергей Баланович: “Со стороны минского «Динамо» интерес был, но я решил остаться в «Шахтере»
  4. Сергей Баланович продлил контракт с «Шахтером»
  5. Баланович переходит в «Амкар»
  6. «Шахтер» объявил о подписании контракта с Балановичем
  7. Баланович продлил соглашение с “Шахтером”
  8. Сергей Баланович покинул “Шахтер”
  9. Баланович подписал трехмесячное соглашение с аутсайдером российской ФНЛ
  10. Сергей Баланович стал игроком “Слуцка”
  11. Баланович ушел из “Слуцка”
  12. Сергей Баланович подписал контракт с “Макслайном”
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Ігракі ФК Слуцк
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1987 годзе
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Хваля Пінск
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Акрон Тальяці
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Рагачоў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пінску
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 жніўня
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Амкар Перм