.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Сяргей Балановіч (нар. 29 жніўня 1987, Пінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца рагачоўскага «Макслайна». Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2012—2018).
Выхаванец пінскага футбола, гуляў за пінскую «Хвалю».
У 2008 годзе перабраўся ў салігорскі «Шахцёр», дзе хутка стаў адным з асноўных ігракоў. Звычайна выступаў на пазіцыі правага паўабаронцы, пазней стаў чаргавацца на гэтай пазіцыі з Аляксеем Рыасам.
7 чэрвеня 2013 года ў матчы за зборную атрымаў траўму, але праз месяц вярнуўся ў асноўны склад.
Па заканчэнні сезона 2013 у паслугах Балановіча былі зацікаўлены некалькі клубаў (у прыватнасці, мінскае «Дынама»[3]), але ў выніку ў лютым 2014 падоўжыў кантракт з «Шахцёрам»[4].
У жніўні 2014 года перайшоў у пермскі «Амкар»[5], дзе здолеў замацавацца ў асноўным складзе. Па заканчэнні сезона 2017/18 «Амкар» спыніў існаванне, і ў ліпені 2018 года паўабаронца вярнуўся ў «Шахцёр»[6], дзе неўзабаве таксама стаў іграком стартавага складу. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з салігорскім клубам[7].
У студзені 2021 года быў адхілены ад складу «Шахцёра», не трапіў на збор каманды ў ААЭ і неўзбаве пакінуў клуб[8]. У лютым 2021 года стаў іграком тальяцінскага «Акрона» з расійскай ФНЛ[9], дзе гуляў да канца сезона 2020/21.
У ліпені 2021 года стаў трэніравацца са «Слуцкам» і ў жніўні афіцыйна папоўніў склад клуба[10]. Гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды. У студзені 2022 года пакінуў «Слуцк»[11], а ў лютым стаў іграком рагачоўскага «Макслайна»[12].
Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, у тым ліку на чэмпіянаце Еўропы ў Швецыі ўлетку 2009 года.
7 чэрвеня 2012 года дэбютаваў за нацыянальную зборную ў таварыскім матчы супраць Літвы. Пазней стаў трывала выклікацца ў зборную. Галоўны трэнер Георгій Кандрацьеў стаў часцей выкарыстоўваць Балановіча на пазіцыі правага абаронцы.
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2004 | Д3 | Пінск-900 | ![]() | 2 | 0 |
2005 | Д3 | Пінск-900 | ![]() | 19 | 5 |
2006 | Д2 | Хваля | ![]() | 24 | 3 |
2007 | Д2 | Хваля | ![]() | 21 | 7 |
2008 | Д1 | Шахцёр | ![]() | 20 | 3 |
2009 | Д1 | Шахцёр | ![]() | 23 | 3 |
2010 | Д1 | Шахцёр | ![]() | 29 | 5 |
2011 | Д1 | Шахцёр | ![]() | 28 | 3 |
2012 | Д1 | Шахцёр | ![]() | 29 | 3 |
2013 | Д1 | Шахцёр | ![]() | 25 | 3 |
2014 (1) | Д1 | Шахцёр | ![]() | 17 | 1 |
2014/15 | Д1 | Амкар | ![]() | 24 | 0 |
2015/16 | Д1 | Амкар | ![]() | 26 | 0 |
2016/17 | Д1 | Амкар | ![]() | 22 | 0 |
2017/18 | Д1 | Амкар | ![]() | 16 | 0 |
2018 (2) | Д1 | Шахцёр | ![]() | 12 | 3 |
2019 | Д1 | Шахцёр | ![]() | 24 | 3 |
2020 | Д1 | Шахцёр | ![]() | 23 | 1 |
2020/21 (2) | Д2 | Акрон | ![]() | 12 | 0 |
2021 (2) | Д1 | Слуцк | ![]() | 10 | 0 |