У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бандарэнка. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Сяргей Бандарэнка (нар. 19 мая 1994, Смаргонь) — беларускі футбаліст, паўабаронца казахстанскага клуба «Кайсар» з Кызыларды.
Пачынаў кар’еру ў «Смаргоні», гуляючы ў 2009 годзе за дубль. Пасля далучыўся да структуры мінскага «Дынама», у 2011―2012 гадах гуляў за фарм-клуб «Дынама-2» у Другой лізе, а пасля таго як ён спыніў існаванне ў 2012 годзе аддаваўся ў арэнды «Смаргоні» і «Бярозе-2010». У 2014 годзе далучыўся да «Смаргоні» на трывалай аснове, замацаваўся ў стартавым складзе каманды ў Першай лізе.
У ліпені 2018 года перайшоў у гомельскі «Лакаматыў»[2], дзе таксама стаў асноўным іграком. У пачатку 2021 года, пасля таго як «Смаргонь» атрымала месца ў Вышэйшай лізе, вярнуўся ў клуб. 19 сакавіка 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, калі выйшаў на замену ў другім тайме матча з «Іслаччу» (0:2). У далейшым стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе каманды.
У пачатку 2022 года трэніраваўся з бабруйскай «Белшынай» і «Смаргонню», а ў сакавіку адправіўся на прагляд у казахстанскі «Кайсар» і ў выніку падпісаў кантракт з клубам[3].
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2009 | дубль | Смаргонь | ![]() | 5 | 0 |
2011 | Д3 | Дынама-2 | ![]() | 27 | 2 |
2012 | Д3 | Дынама-2 | ![]() | 34 | 8 |
2013 | Д2 | Смаргонь | ![]() | 14 | 1 |
2014 | Д2 | Бяроза-2010 | ![]() | 24 | 1 |
2015 | Д2 | Смаргонь | ![]() | 28 | 1 |
2016 | Д2 | Смаргонь | ![]() | 24 | 2 |
2017 | Д2 | Смаргонь | ![]() | 26 | 0 |
2018 (1) | Д2 | Смаргонь | ![]() | 13 | 1 |
2018 (2) | Д2 | Лакаматыў | ![]() | 13 | 0 |
2019 | Д2 | Лакаматыў | ![]() | 27 | 3 |
2020 | Д2 | Лакаматыў | ![]() | 25 | 3 |
2021 | Д1 | Смаргонь | ![]() | 24 | 1 |