wd wp Пошук:

Сяргей Валянцінавіч Бандарэнка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бандарэнка. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Сяргей Бандарэнка (нар. 19 мая 1994, Смаргонь) — беларускі футбаліст, паўабаронца казахстанскага клуба «Кайсар» з Кызыларды.

Клубная кар’ера

Пачынаў кар’еру ў «Смаргоні», гуляючы ў 2009 годзе за дубль. Пасля далучыўся да структуры мінскага «Дынама», у 2011―2012 гадах гуляў за фарм-клуб «Дынама-2» у Другой лізе, а пасля таго як ён спыніў існаванне ў 2012 годзе аддаваўся ў арэнды «Смаргоні» і «Бярозе-2010». У 2014 годзе далучыўся да «Смаргоні» на трывалай аснове, замацаваўся ў стартавым складзе каманды ў Першай лізе.

У ліпені 2018 года перайшоў у гомельскі «Лакаматыў»[2], дзе таксама стаў асноўным іграком. У пачатку 2021 года, пасля таго як «Смаргонь» атрымала месца ў Вышэйшай лізе, вярнуўся ў клуб. 19 сакавіка 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, калі выйшаў на замену ў другім тайме матча з «Іслаччу» (0:2). У далейшым стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе каманды.

У пачатку 2022 года трэніраваўся з бабруйскай «Белшынай» і «Смаргонню», а ў сакавіку адправіўся на прагляд у казахстанскі «Кайсар» і ў выніку падпісаў кантракт з клубам[3].

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2009дубльСмаргонь50
2011Д3Дынама-2272
2012Д3Дынама-2348
2013Д2Смаргонь141
2014Д2Бяроза-2010241
2015Д2Смаргонь281
2016Д2Смаргонь242
2017Д2Смаргонь260
2018 (1)Д2Смаргонь131
2018 (2)Д2Лакаматыў130
2019Д2Лакаматыў273
2020Д2Лакаматыў253
2021Д1Смаргонь241

Зноскі

  1. Sergey Bondarenko // https://www.transfermarkt.com/transfermarkt/profil/spieler/408605
  2. «Локомотив» арендовал Санца и подписал Сергея Бондаренко
  3. Бондаренко подписал контракт с “Кайсаром”
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Смаргоні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Смаргонь
Катэгорыя·Ігракі ФК Бяроза-2010
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1994 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Лакаматыў Гомель
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Кайсар Кызыларда
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 мая
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама-2 Мінск
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў