wd wp Пошук:

Кызыларда

Кызыларда (каз.: Қызылорда) — горад у Казахстане, адміністрацыйны цэнтр Кызылардзінскай вобласці. Горад заснаваны какандскімі ўзбекамі ў 1820 годзе як крэпасць Какандскага ханства. Размешчаны на правым беразе Сырдар’і, за 830 км на паўднёвы захад ад Астаны. У горадзе маецца чыгуначная станцыя і аэрапорт.

У 19251929 гадах горад быў сталіцай Казахскай АССР у складзе РСФСР.

Гісторыя

Крэпасць Ак-Мячэць была закладзена Амар-ханам, кіраўніком Какандскага ханства ў 1820 годзе, як паўночна-заходні фарпост ханства.

28 ліпеня 1853 года крэпасць, якую абаранялі какандцы на чале з Якуб-бекам, была штурмам узятая расійскімі войскамі пад камандаваннем генерала Васіля Пяроўскага і пераназваная ў форт Пяроўскі. У снежні таго ж года гарнізон крэпасці пад кіраўніцтвам каменданта Міхаіла Агарова з поспехам вытрымаў аблогу какандскага войска[1].

Насельніцтва

Большую частку насельніцтва горада складаюць казахі (90%), у той час як сярод нацыянальных меншасцей лідарства маюць рускія (5%) і карэйцы (3%).

Адукацыя

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. Освоение Северного и Восточного Приаралья в XIX веке Архівавана 4 ліпеня 2008.. Мемуары И. Ф. Бларамберга
  2. Афіцыйны сайт КДУ імя Каркыт Ата

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1820 годзе
Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1820 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы аб населеных пунктах Казахстана без указання кода КАТА
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Кызыларда