wd wp Пошук:

Сяргей Аляксандравіч Карповіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Карповіч. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Сяргей Карповіч (нар. 29 сакавіка 1994, Пятрышкі, Мінскі раён) — беларускі футбаліст, абаронца гродзенскага «Нёмана».

Клубная кар’ера

Выхаванец СДЮШАР мінскага «Дынама», з 2010 года пачаў гуляць за дубль мінчан. Сезон 2013 правёў у арэндзе ў «Бярозе-2010», дзе трывала гуляў у аснове, дапамог клубу заняць выніковае 5-е месца ў Першай лізе. Па заканчэнні сезона ў снежні 2013 года вярнуўся ў «Дынама».

Сезон 2014 пачаў у дублі «Дынама». 4 мая 2014 года дэбютаваў за «Дынама» ў Вышэйшай лізе, выйшаўшы на 89-й хвіліне замест Андрэя Залескага ў матчы супраць «Белшыны» (4:1). Пазней стаў трывала з’яўляцца ў стартавым складзе мінчан на пазіцыі правага абаронцы.

У сезоне 2015 стаў атрымоўваць менш часу на полі. У ліпені 2015 года быў аддадзены ў арэнду «Нафтану» да канца сезона[4]. У складзе «Нафтана» замацаваўся ў якасці асноўнага правага абаронцы. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2015 года вярнуўся ў «Дынама»[5].

Да сезона 2016 рыхтаваўся разам з асноўнай камандай данамаўцаў, але ў сакавіку 2016 года на правах арэнды стаў іграком «Мінска»[6], дзе замацаваўся ў аснове. У ліпені 2016 года вярнуўся з арэнды ў склад дынамаўцаў[7]. Спачатку гуляў у аснове дынамаўцаў, але хутка страціў месца ў складзе.

У пачатку 2017 года галоўны трэнер мінчан Сяргей Бароўскі заявіў, што зноў плануе аддаць Карповіча ў арэнду, і ў сакавіку той далучыўся да «Гарадзеі»[8], дзе стаў асноўным правым абаронцам. У ліпені 2017 года «Дынама» датэрмінова вярнула Карповіча арэнды[9]. У другой палове правёў за «Дынама» толькі чатыры матчы ў чэмпіянаце і два ў Кубку Беларусі, чатыры матчы ў Лізе Еўропы. З верасня засаваўся на лаўцы запасных, гуляў за дубль. У лістападзе 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[10].

У снежні 2017 года падпісаў двухгадовы кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[11]. Пачынаў сезон 2018 у стартавым складзе жодзінцаў, але з лета стаў радзей трапляць на полі, гуляў за дубль. У снежні 2018 года пакінуў жодзінскі клуб[12].

У студзені 2019 года стаў іграком «Іслачы»[13], замацаваўся ў складзе каманды ў якасці асноўнага правага абаронцы. У лістападзе 2019 года падоўжыў кантракт з клубам[14]. Заставаўся іграком стартавага складу ў сезоне 2020, правёў усе 30 матчаў у чэмпіянаце Беларусі.

У студзені 2021 года накіраваўся на прагляд у расійскі клуб «Тамбоў», аднак пераход не адбыўся. У лютым 2021 года пакінуў «Іслач»[15] і неўзабаве далучыўся да казахстанскага «Кайсара», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[16]. Пакінуў «Кайсар» па пагадненні бакоў у ліпені 2021 года[17] і неўзабаве стаў іграком калінінградскай «Балтыкі»[18]. Пакінуў расійскі клуб па заканчэнні кантракта ў чэрвені 2022 года[19].

У ліпені 2022 года падпісаў пагадненне з гродзенскім «Нёманам»[20].

Міжнародная кар’ера

У 2010—2012 гадах гуляў за юнацкія зборныя Беларусі.

Улетку 2013 года выступаў за малодшую моладзевую зборную Беларусі (да 20 гадоў). 25 студзеня 2014 года дэбютаваў у зборнай да 21 года ў матчы супраць Казахстана на Кубку Садружнасці. Хутка замацаваўся ў моладзевай зборнай як асноўны правы абаронца.

23 лютага 2020 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі ў таварыскім матчы супраць Узбекістана (1:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010дубльДынамаБеларусь110
2011дубльДынамаБеларусь230
2012дубльДынамаБеларусь291
2013Д2Бяроза-2010Беларусь240
2014Д1ДынамаБеларусь170
2015 (1)Д1ДынамаБеларусь50
2015 (2)Д1НафтанБеларусь111
2016 (1)Д1МінскБеларусь140
2016 (2)Д1ДынамаБеларусь40
2017 (1)Д1ГарадзеяБеларусь120
2017 (2)Д1ДынамаБеларусь40
2018Д1Тарпеда-БелАЗБеларусь180
2019Д1ІслачБеларусь271
2020Д1ІслачБеларусь301
2021 (1)Д1КайсарКазахстан170
2021/22Д2БалтыкаРасія271

Зноскі

  1. Sergey Karpovich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Sergey Karpovich // FBref.com
  3. Sergey Karpovich // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Минское “Динамо” отдало Сергея Карповича в аренду “Нафтану”
  5. Карпович покинул “Нафтан”
  6. Минское “Динамо” отдало в аренду Сергея Карповича “Минску”, Валерия Горбачика - “Смолевичам-СТИ”
  7. Сергей Карпович вернулся в минское “Динамо” из аренды
  8. “Городея” арендовала у минского “Динамо” Сергея Карповича
  9. Минское “Динамо” вернула из аренды Карповича и расторгло контракт с Юзепчуком
  10. Сергей Карпович покинул минское “Динамо”
  11. Сергей Карпович подписал двухлетний контракт с “Торпедо-БелАЗ”
  12. Карпович, Салугин, Олехнович и Плотников покинули “Торпедо-БелАЗ”
  13. Карпович стал игроком “Ислочи”
  14. “Ислочь” продлила контракт с Карповичем
  15. Сергей Карпович покинул “Ислочь”
  16. “Кайсар” объявил о подписании Карповича
  17. “Кайсар” объявил об уходе Карповича
  18. Карпович сменил “Кайсар” на “Балтику”
  19. Калининградская «Балтика» объявила об уходе четверых футболистов
  20. Сергей Карпович - игрок “Немана”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Ігракі ФК Іслач
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Бяроза-2010
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінскім раёне
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Гарадзея
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Балтыка Калінінград
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафтан
Катэгорыя·Ігракі ФК Кайсар Кызыларда
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1994 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 сакавіка
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных