wd wp Пошук:

Сямён Юльянавіч Чалоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чалоўскі. Сямён (Сымон[1]) Юльянавіч Чало́ўскі (1853, Магілёўская губерня — пасля 1915) — беларускі археолаг, краязнавец[2].

Біяграфія

Нарадзіўся на Магілёўшчыне. У 1888 годзе скончыў Маскоўскі ўніверсітэт[2].

Працаваў у Клімавічах міравым суддзёй, членам павятовага з’езда дваранства, кіраваў прытулкам сірот, з’яўляўся чыноўнікам па асобых даручэннях магілёўскага губернатара А. С. Дамбавецкага.

Навуковая дзейнасць

У 1890-х гадах праводзіў археалагічныя даследаванні ў Падняпроўі. Разам з М. В. Фурсавым абследаваў археалагічныя помнікі на тэрыторыях Мсціслаўскага, Быхаўскага, Клімавіцкага, Рагачоўскага, Чэрыкаўскага паветаў Магілёўскай губерні. У 1892 годзе яны праводзілі раскопкі курганоў у басейне рацэ Дняпро (больш за 60 насыпаў). Адкрыў гарадзішча і 20 курганоў каля горада Хоцімска, праводзіў раскопкі каля Успенскай царквы ў горадзе Крычаве Магілёўскай губерні. У 1893 годзе абследаваў гарадзішчы каля вёсак Тупічына і Валынеж на Магілёўшчыне[2].

У Мсціславе знайшоў старажытную гравюру абразоў Тупічэўскай Маці Божай (1711), гравіраваную дошку з выявай сям’і святых і іншыя матэрыялы[1]. Склаў археалагічную карту Магілёўскай губерні. Удзельнік IX археалагічнага з’езда ў горадзе Вільні (1893)[2].

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 БелЭн, т. 17, С.212
  2. 1 2 3 4 Чалоўскі Сямён Юльянавіч

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Краязнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёўскай губерні
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1853 годзе
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі МДУ
Катэгорыя·Археолагі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»