wd wp Пошук:

Аляксандр Аляксандравіч Гужалоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гужалоўскі. Аляксандр Аляксандравіч Гужалоўскі (нар. 27 чэрвеня 1960, г. Мінск) — беларускі гісторык, музеолаг, педагог, доктар гістарычных навук (2002), прафесар (2016), прафесар кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў БДУ.

Біяграфічныя звесткі

Скончыў у 1983 г. Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М. Горкага, у 1991 г. — аспірантуру аддзела музеязнаўства Навукова-даследчага інстытута культуры Акадэміі навук СССР (Масква).

Працаваў на розных пасадах у Беларускім дзяржаўным музеі Вялікай Айчыннай вайны, Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь, з 1993 г. — дацэнт, а з 2004 г. — прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У 1992 г. абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці «Музеязнаўства» на тэму «Гісторыя музеяў Беларусі другой паловы XVIII — пачатку ХХ стст.». У 2002 г. абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені доктара гістарычных навук па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя» на тэму «Станаўленне і развіццё музейнай справы Беларусі (1918—1941 гг.)». У 2016 г. прысвоена вучонае званне прафесара.

У 1994 г. праходзіў стажыроўку ў якасці інтэрна ў Смітсанаўскім інстытуце (ЗША), у 1995 г. — запрошаны даследчык ва Універсітэце Дж. Вашынгтона (ЗША), у 1997 г. —  запрошаны даследчык у Амстэрдамскім універсітэце (Нідэрланды), у 2004 г. — стыпендыят праграмы Фулбрайт (Кліўлендскі мастацкі музей, ЗША).

Вучоны сакратар савета па абароне дысертацый па гістарычных навуках пры Беларускім дзяржаўным універсітэце, член савета па абароне дысертацый па культуралогіі i мастацтвазнаўству пры Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў. Член Рэспубліканскага навукова-метадычнага савета па пытаннях музейнай справы пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь. Член рэдакцыйнага савета «Беларускага гістарычнага часопіса», рэдакцыйнай калегіі «Веснік Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна». Серыя 2. Гісторыя. Эканоміка. Права, рэдакцыйнай калегіі часопіса «Acta Museologica Lithuanica» (Вільнюскі ўніверсітэт).

З’яўляецца аўтарам больш за 250 навуковых і навукова-метадычных прац, вучэбных дапаможнікаў і манаграфій. Кіруе падрыхтоўкай аспірантаў і дактарантаў.

Асноўныя працы

Зноскі

  1. Aljaksandr Aljaksandravìč Hužaloŭskì // Bibliografie dějin Českých zemí — 1905.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Нарадзіліся 27 чэрвеня
Вучоныя паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Нарадзіліся ў Мінску
Гісторыкі Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Дактары гістарычных навук
Выкладчыкі БДУ
Асобы
Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Нарадзіліся ў 1960 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных