wd wp Пошук:

Сталін Іванавіч Федчанка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Федчанка. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Сталін. Сталін Іванавіч Федчанка (нар. 7 мая 1938, г. Сафійск, Хабараўскі край, РСФСР)  — беларускі архітэктар. Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі архітэктуры (2003).

Біяграфія

Скончыў у 1961 годзе архітэктурны факультэт Новасібірскага інжынерна-будаўнічага інстытута імя В. У. Куйбышава (выкладчыкі В. Масленікаў, Б. Аглы, Уладзімір Борзат)[1].

Пасля заканчэння інстытута ў жніўні 1961 года пачаў працоўную дзейнасць па спецыяльнасці ў праектным інстытуце ДСПІ-5 ў г. Новасібірску: інжынер-архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў. У 1967 годзе пераехаў у Мінск. Працаваў у 19671974 гадах у інстытуце «Мінскпраект» кіраўніком групы, галоўным архітэктарам праектаў; у 19741976 гадах у інстытуце «Белкамунпраект» галоўным архітэктарам будаўнічага аддзела; у 19761992 гадах у інстытуце «Белдзяржпраект» кіраўніком архітэктурна-канструктарскіх майстэрняў АКМ-3 і АКМ-1. У 19931999 гадах галоўны архітэктар інстытута «Мінскграмадзянпраект». У 1993 годзе ў складзе групы спецыялістаў з інстытута «Мінскграмадзянпраект» (25 чалавек) прайшоў курс вучобы ў ЗША і атрымаў сертыфікат адукацыя па тэме «Менеджмент і грамадскае развіццё»[1].

У 1990 годзе стварыў персанальную «Творчую майстэрню архітэктара Федчанкі С. І.», у 1999 яе дырэктар. З 1999 года паралельна працуе выкладчыкам БНТУ. За гэты час у якасці кіраўніка дыпломных праектаў падрыхтаваў 40 дыпломнікаў[1].

З 1967 года член Саюза архітэктараў СССР, пасля член Саюза архітэктараў Беларусі[1].

Творчасць

За 6 гадоў працы ў Новасібірску запраектаваў асабіста і ў аўтарскім калектыве аб’екты прамысловага і грамадзянскага прызначэння для гарадоў Новасібірска, Омска, Барнаула, Каменск-Уральскага, Петрапаўлаўска, Алматы[1].

Дом па Вайсковым завулку, 10(wd) бел.

Асноўныя працы: 7-павярховы 21-кватэрны жылы дом(wd) бел. па Вайсковым завулку для працаўнікоў Саўміна БССР і ЦК КПБ (пабудаваны ў 1972; сумесна з Н. І. Шпігельманам)[1] і 9-павярховыя з убудаванымі памяшканнямі па вул. Галадзеда жылыя дамы (1972)[2]; 9-павярховы 240-кватэрны жылы дом з убудаванымі памяшканнямі для працаўнікоў МАЗа па Партызанскім праспекце[1] і на рагу вул. Енісейскай[2] (пабудаваны ў 19731974); адміністрацыйны корпус Савета Міністраў Беларусі (прыбудова да Дома ўрада) па вул. Савецкай, 9 (пабудаваны ў 1975; сумесна з М. Н. Ліўшыцам, І. Міхайлавай, Новікавым); праекта адміністрацыйнага корпуса ЦК КПБ — крыло па вул. Энгельса (пабудаваны ў 1974; сумесна з П. П. Кракалёвым і Л. М. Пагарэлавым); бальніца хуткай дапамогі з цэнтрам рэанімацыі па Слуцкай шашы ў г. Мінску (пабудавана ў 1975; у сааўтарстве); праект яхт-клуба на Заслаўскім вадасховішчы (не рэалізаваны; сумесна з А. К. Зензіным, М. М. Піраговым); рэканструкцыя дзіцячага санаторыя «Дружба» ў пас. Гарадзішча Мінскага раёна (не рэалізаваны; сумесна з Г. В. Дзмітронкам, Г. П. Лядзяевай); рэканструкцыя Рэспубліканскага водна-спартыўнага камбіната па вул. Сурганава ў Мінску (не рэалізаваны; у сааўтарстве); гасцініца «Планета» на 600 месцаў на пр. Пераможцаў (пабудавана ў 1980; сумесна з Г. М. Бенядзіктавым, У. І. Начаравым, Т. Г. Раманоўскай); праект забудовы квартала В. Харужай-Куйбышава (1986[2]) і 9-, 11-павярховыя жылыя дамы з гандлёвым цэнтрам[1] у Мінску, у тым ліку жылыя дамы па генплане № 19, 21 А, 21Б і блок № 26 (пабудаваны ў 19862007; сумесна з В. Б. Ладыгінай, Ярмольчыкам М. В., У. Д. Севярынавым, У. К. Мацяшам, А. Нямковым); праект забудовы жылога квартала ў раёне вул. Рафіева-Любімава (не рэалізаваны; сумесна з Я. Хаванскім, А. Шваюковай, Т. Петуховай); мемарыяльны комплекс «Доры» ў вёсцы Доры Валожынскага раёна (пабудаваны ў 1991; сумесна з В. Б. Ладыгінай і скульптарам М. І. Кандрацьевым); будынак філіяла Прыёрбанка па вул. В. Харужай, 31а у Мінску (пабудаваны ў 1997); магазін «Карцінная галерэя, золата» па вул. Сурганава, 16 у г. Мінску (пабудаваны ў 2000; сумесна з А. А. Івашкам); Мемарыяльны ансамбль воінам-пагранічнікам у г. Гродне (пабудаваны ў 2004; сумесна са скульптарам Г. В. Буралкіным); надмагільны помнік Песняру Беларусі, народнаму артысту СССР Уладзіміру Мулявіну на Маскоўскіх могілках (пабудаваны ў 2006; сумесна са скульптарам А. М. Каструковым); помнік пагранічнікам у г. Лоеве Гомельскай вобласці (пабудаваны ў 2006; сумесна са скульптарам Г. В. Буралкіным); адміністрацыйны будынак прадпрыемства «Енісей» у г. Заслаўі (пабудаваны ў 2008; сумесна з Т. С. Пуцьковай, Багатыровым); шматфункцыянальны комплекс з гандлёва-адміністрацыйнымі памяшканнямі па вул. Кахоўскай у Мінску (пабудаваны ў 2008; сумесна з Т. С. Пуцьковай); станцыя тэхнічнага абслугоўвання аўтамабіляў з адміністрацыйнымі памяшканнямі і паркінгам па вул. Шаранговіча ў г. Мінску (сумесна з Т. С. Пуцьковай); рэканструкцыя будынка рэстарана «Каменная кветка» з надбудовай над круглай залай для размяшчэння бара па вул. Талбухіна, 10 у Мінску (сумесна з Багатыровым, Т. С. Пуцьковай)[1].

Узнагароды

Узнагароджаны дыпломам II ступені (1985) на рэспубліканскім конкурсе за распрацоўку горадабудаўнічага рашэння комплексу Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута[2].

Узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі за творчыя поспехі і ўнёсак у архітэктуру Рэспублікі Беларусь у сувязі з 60-годдзем з дня нараджэння (1998), Граматай Садружнасці Незалежных Дзяржаў за подпісам Старшыні Савета глаў Дзяржаў СНД У. У. Пуціна — як аўтар Мемарыяльнага ансамбля «Загінуўшым, але не пераможаным воінам Беларускай памежнай акругі» ў г. Гродне, за ўнёсак ва ўмацаванне і развіццё дружбы, добрасуседства і паразуменне паміж народамі дзяржаў СНД і ў сувязі з 60-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-45 гг. (2005), юбілейным медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-45 гг.», і медалём «За дапамогу памежным войскам Рэспублікі Беларусь» за мемарыяльны ансамбль воінам-пагранічнікам у Гродне (2005), за гэыт ж аб’ект высоўваўся на сушуканне Прэміі СНД і Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь разам з сааўтарам-скульптарам Г. В. Буралкіным[1].

Быў узнагароджаны шматлікімі граматамі Беларускага саюза архітэктараў — за творчыя поспехі і за адданасць архітэктуры. Быў уключаны ў Міжнародную энцыклапедыю «Архітэктары ўсіх часоў і народаў», выдадзеную ў Мюнхене-Лейпцыгу (2003)[1].

Прыватнай арганізацыяй Амерыканскі біяграфічны інстытут ганараваны фэйкавым званнем «Чалавек года 2007», уключаны ў спіс членаў інстытута (2006)[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 Федченко Сталин Иванович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.(руск.)
  2. 1 2 3 4 Федченко Сталин Иванович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 мая
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Далёкаўсходнім краі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Супрацоўнікі Мінскграмадзянпраекта
Катэгорыя·Выпускнікі Новасібірскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Архітэктары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белкамунпраекта
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Супрацоўнікі Мінскпраекта
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты Беларускай акадэміі архітэктуры
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў