wd wp Пошук:

Спіс фіналаў чэмпіянатаў свету па футболе

Чэмпіянат свету — міжнароднае спаборніцтва па футболе, заснаванае ў 1930 годзе. У ім удзельнічаюць мужчынскія футбольныя зборныя краін-членаў Міжнароднай футбольнай федэрацыі (ФІФА), галоўнага футбольнага органа кіравання. Турнір праходзіць кожныя чатыры гады за выключэннем 1942 і 1946 гадоў, калі ён быў адменены ў сувязі з Другой сусветнай вайной. Апошні чэмпіянат свету, які праходзіў у 2018 годзе, выйграла зборная Францыі, якая ў фінале перайграла Харватыю з лікам 4:2[1].

Фінал чэмпіянату свету з’яўляецца апошнім матчам спаборніцтва і вызначае, каманда якой краіны стане сусветным чэмпіёнам. Калі пасля 90 хвілін асноўнага часу матчу лік застаецца роўным, назначаецца дадатковы 30-хвілінны перыяд гульні, які называюць дадатковым часам. Калі нічыя паміж камандамі застаецца і пасля дадатковага часу, пераможца фінальнага матчу вырашаецца ў серыі пенальці. Зборная, якая перамагае ў серыі пенальці, абвяшчаецца чэмпіёнам свету[2]. Пераможца турніру вырашаўся ў выніку адзіночнага паядынку заўсёды акрамя 1950 года, калі чэмпіён свету вырашаўся ў выніку фінальнага групавога раўнда, у якім удзельнічалі чатыры зборныя (Уругвай, Бразілія, Швецыя і Іспанія). Матч паміж Уругваем і Бразіліяй быў адным з двух апошніх матчаў чэмпіянату і вырашальным, бо абедзьве каманды ішлі наперадзе паводле ачкоў і каманда, якая перамагала ў гэтым паядынку гарантавала сабе чэмпіёнства. Такім чынам, ФІФА лічыць гэты матч дэ-факта фіналам чэмпіянату свету 1950 года[3].

У 21 чэмпіянаце свету прымалі ўдзел 79 розных зборных, з якіх 13 даходзілі да фінальных матчаў і 8 станавіліся чэмпіёнамі[заўв 1]. З пяццю тытуламі Бразілія з’ўляецца самай паспяховай камандай чэмпіянатаў свету, а таксама адзінай краінай, якая прымала ўдзел ва ўсіх розыгрышах спаборніцтва[5]. Італія і Германія па чатыры разы выйгравалі чэмпіянат свету, Уругвай, Аргенціна і Францыя — па два, а Англія і Іспанія — па адным разе. Каманда, якая перамагае ў фінальным матчы, атрымлівае традыцыйны трафей, а яе імя гравіруецца на ніжняй частцы гэтага трафея[6].

У 21 папярэднім чэмпіянаце свету толькі краіны з Еўропы і Паўднёвай Амерыцы даходзілі да фіналу галоўнага футбольнага першынства. Дзевяць разоў (1934, 1938, 1954, 1966, 1974, 1982, 2006, 2010 і 2018) у фінальным паядынку гулялі дзве еўрапейскія зборныя і толькі два разы (1930 і 1950) — дзве зборныя краін Паўднёвай Амерыкі. Рэкорд па колькасці выхадаў у фінал належыць зборнай Германіі, якая 8 разоў гуляла ў вырашальных паядынках чэмпіянату. Зборныя Італіі (1934—1938) і Бразіліі (1958—1962) з’яўляюцца адзінымі, якія выйгравалі чэмпіёнскія тытулы два разы запар, а зборныя ФРГ (1982—1990) і Бразіліі (1994—2002) адзінымі, якія тройчы запар даходзілі да фіналаў. Фіналы 1970 і 1994 гадоў паміж зборнымі Бразіліі і Італіі, а таксама фіналы 1986, 1990 і 2014 гадоў паміж зборнымі Германіі і Аргенціны з’яўляюцца адзінымі вырашальнымі паядынкамі паміж аднымі камандамі. Фінал 1934 года паміж зборнымі Італіі і Чэхаславакіі застаецца апошнім фіналам чэмпіянату свету, калі абедзьве зборныя ўпершыню дайшлі да фіналу спаборніцтва[заўв 2]. Пяць разоў (1934, 1966, 1978, 2010 і 2014) вынік фіналу вызначаўся ў дадатковы час і яшчэ два разы (1994 і 2006) чэмпіёны свету вызначаліся ў серыі пенальці. Фіналы 1930 і 1966 гадоў з’яўляюцца адзінымі, якія праходзілі не ў нядзелю: першы адбыўся ў сераду, а другі — у суботу.

Месцы правядзення

11 разоў фіналы чэмпіянатаў свету праходзілі на тэрыторыі Еўропы, 5 разоў — на тэрыторыі Паўднёвай Амерыкі, 3 разы — у Паўночнай Амерыцы, 1 раз — у Азіі і 1 раз — у Афрыцы. Па два разы фіналы чэмпіянатаў свету праходзілі ў Рыме (1934 і 1990), у Парыжы (1938 і 1998 у камуне Сен-Дэні), у Рыа-дэ-Жанэйра (1950 і 2014) і ў Мехіка (1970 і 1986). У Германіі фіналы праходзілі таксама два разы, але ў розных гарадах — у Мюнхене ў 1974 годзе і ў Берліне ў 2006 годзе.

Спіс фіналаў чэмпіянатаў свету па футболе (Зямля)
19301930 19781978 1950, 20141950, 2014 19621962 19661966 1938, 1998 1938, 1998 20062006 1934, 19901934, 1990 20022002 1970, 19861970, 1986 20102010 19821982 19581958 1954     1954 19941994 19741974 20182018 2022***2022***Месцы правядзення фінальных матчаў чэмпіянатаў свету.

Спіс фіналаў

Каманда перамагла ў дадатковы час.
Каманда перамагла ў серыі пенальці.

Слупок «Год» азначае год, у які праходзілі матчы асноўнай стадыі чэмпіянату, а спасылкі вядуць да артыкулаў пра адпаведныя чэмпіянаты. Спасылкі да артыкулаў пра фіналы чэмпіянатаў знаходзяцца ў слупку «Лік». Спасылкі ў слупках «Пераможцы» і «Фіналісты» вядуць да артыкулаў пра нацыянальныя зборныя, а не пра краіны.

ГодПераможцыЛік[3]ФіналістыСуддзяМесца правядзенняСтадыёнНаведвальнасць
1930Уругвай Сцяг Уругвая4:2[7][8]Сцяг Аргенціны АргенцінаСцяг Бельгіі Жан ЛангенусСцяг Уругвая Мантэвідэа, УругвайЭстадыа Сентэнарыа80 000
Дарада (12), Сеа (57), Ірыяртэ (68), Кастра (90)Пеўселье (20), Стабіле (37)
1934Італія Сцяг Каралеўства Італія2:1[заўв 3][9][10]Сцяг Чэхіі ЧэхаславакіяСцяг Швецыі Іван ЭкліндСцяг Італіі Рым, ІталіяНацыянале ПНФ50 000
Орсі (81), Ск'явіа (95)Пуч (76)
1938Італія Сцяг Каралеўства Італія4:2[11][12]Сцяг Венгрыі (1919-1946) ВенгрыяСцяг Францыі Жорж КапдэвільСцяг Францыі Парыж, ФранцыяІў дзю Мануар45 000
Калаусі (6), Піёла (16), Калаусі (35), Піёла (82)Ціткаш (8), Шарошы (70)
1950Уругвай Сцяг Уругвая2:1[заўв 4][13][14]Сцяг Бразіліі БразіліяСцяг Англіі Джордж РыдэрСцяг Бразіліі Рыа-дэ-Жанэйра, БразіліяМаракана174 000
Ск'яфіна (66), Гіджа (79)Фрыясу (47)
1954ФРГ Сцяг Германіі3:2[15][16]Сцяг Венгрыі (1949 – 1956) ВенгрыяСцяг Англіі Уільям ЛінгСцяг Швейцарыі Берн, ШвейцарыяВанкдорф60 000
Морлак (10), Ран (18), Ран (84)Пушкаш (6), Цібар (8)
1958Бразілія Сцяг Бразіліі5:2[17][18]Сцяг Швецыі ШвецыяСцяг Францыі Марыс ГігСцяг Швецыі Сульна, ШвецыяРосунда51 800
Вава (9), Вава (32), Пеле (55), Загалу (80), Пеле (90)Лідхальм (4), Сімансан (80)
1962Бразілія Сцяг Бразіліі3:1[19][20]Сцяг Чэхіі ЧэхаславакіяСцяг СССР Мікалай ЛатышаўСцяг Чылі Сант'яга, ЧыліНацыянальны стадыён69 000
Амарылду (17), Зіту (69), Вава (78)Масапуст (15)
1966Англія Сцяг Англіі4:2[заўв 5][21][22]Сцяг Германіі ФРГСцяг Швейцарыі Готфрыд ДайнстСцяг Англіі Лондан, АнгліяУэмблі93 000
Херст (18), Пітэрс (78), Херст (101), Херст (120)Галер (12), Вебер (90)
1970Бразілія Сцяг Бразіліі4:1[23][24]Сцяг Італіі ІталіяСцяг Германіі Рудольф ГлокнерСцяг Мексікі Мехіка, МексікаАцтэка107 412
Пеле (18), Жэрсан (66), Жайрзінью (71), Карлус Алберту (86)Банінсенья (37)
1974ФРГ Сцяг Германіі2:1[25][26]Сцяг Нідэрландаў НідэрландыСцяг Англіі Джон ТэйларСцяг Германіі Мюнхен, ФРГАлімпійскі стадыён75 200
Брайтнер (26 пен.), Мюлер (44)Нескенс (2 пен.)
1978Аргенціна Сцяг Аргенціны3:1[заўв 6][27][28]Сцяг Нідэрландаў НідэрландыСцяг Італіі Серджыа ГанелаСцяг Аргенціны Буэнас-Айрэс, АргенцінаМанументаль Рывер Плэйт71 483
Кемпес (38), Кемпес (105), Бертоні (115)Нанінга (82)
1982Італія Сцяг Італіі3:1[29][30]Сцяг Германіі ФРГСцяг Бразіліі Арналду КаэльюСцяг Іспаніі Мадрыд, ІспаніяСант’яга Бернабеу90 000
Росі (56), Тардэлі (69), Альтабелі (80)Брайтнер (83)
1986Аргенціна Сцяг Аргенціны3:2[31][32]Сцяг Германіі ФРГСцяг Бразіліі Рамуальда Арпі ФільюСцяг Мексікі Мехіка, МексікаАцтэка114 600
Браўн (23), Вальдана (56), Буручага (84)Руменігэ (74), Фёлер (81)
1990ФРГ Сцяг Германіі1:0[33][34]Сцяг Аргенціны АргенцінаСцяг Мексікі Эдгарда Кадэзаль МендэзСцяг Італіі Рым, ІталіяСтадыа Алімпіка73 603
Брэмэ (85 пен.)
1994Бразілія Сцяг Бразіліі0:0 (3:2 пен.)[35][36]Сцяг Італіі ІталіяСцяг Венгрыі Сандар ПульСцяг ЗША Пасадэна, Каліфорнія, ЗШАРоўз-Боўл94 194

1998Францыя Сцяг Францыі3:0[37][38]Сцяг Бразіліі БразіліяСцяг Марока Саід БелкуолаСцяг Францыі Сен-Дэні, ФранцыяСтад дэ Франс80 000
Зідан (27), Зідан (45), Пеці (90)
2002Бразілія Сцяг Бразіліі2:0[39][40]Сцяг Германіі ГерманіяСцяг Італіі П'ерлуіджы КалінаСцяг Японіі Якагама, ЯпоніяМіжнародны стадыён Якагамы69 029
Раналду (67), Раналду (79)
2006Італія Сцяг Італіі1:1 (5:3 пен.)[заўв 7][41][42]Сцяг Францыі ФранцыяСцяг Аргенціны Гарацыа ЭлізондаСцяг Германіі Берлін, ГерманіяАлімпійскі стадыён69 000
Матэрацы (19)Зідан (7 пен.)
2010Іспанія Сцяг Іспаніі1:0[заўв 8][43][44]Сцяг Нідэрландаў НідэрландыСцяг Англіі Говард УэбСцяг ПАР Яганэсбург, ПАРСокер Сіці84 490
Іньеста (116)
2014Германія Сцяг Германіі1:0[заўв 9][45][46]Сцяг Аргенціны АргенцінаСцяг Італіі Нікола РыцоліСцяг Бразіліі Рыа-дэ-Жанэйра, БразіліяМаракана74 738
Гётцэ (113)
2018Францыя Сцяг Францыі4:2[1][47]Сцяг Харватыі ХарватыяСцяг Аргенціны Нестар ПітанаСцяг Расіі Масква, РасіяЛужнікі78 011
Манджукіч (18 АГ), Грызман (38 пен.), Пагба (59), Мбапэ (65)Перышыч (28), Манджукіч (69)
2022 : Сцяг Катара Лусаіл, КатарНацыянальны стадыён Лусаіл86 250

Статыстыка паводле краін

Каралева Вялікабрытаніі Лізавета II узнагароджвае капітана зборнай Англіі Бобі Мура чэмпіёнскім кубкам, 1966 год.
Немцы Вольфганг Оверат і аўтар пераможнага голу Герд Мюлер святкуюць перамогу на чэмпіянаце, 1974 год.
Капітан зборнай Аргенціны Даніэль Пасарэла з кубкам, 1978 год.
Прэзідэнт Італіі Сандра Перціні, капітан зборнай Дзіна Дзоф, Франка Каўзіа і трэнер Вінчэнца Беарзот на шляху з Мадрыда ў Рым. На стале кубак чэмпіёнаў свету. 1982 год.
Капітан зборнай Аргенціны і найлепшы футбаліст чэмпіянату свету Дыега Марадона, 1986 год.
Міністр моладзі і спорту Італіі Джавана Меландры, прэзідэнт краіны Джорджа Напалітана, капітан зборнай Фабіа Канавара і трэнер Марчэла Ліпі пасля перамогі зборнай на чэмпіянаце, 2006 год.
Зборная Іспаніі святкуе перамогу на чэмпіянаце свету, 2010 год.
Футбалісты зборнай Германіі з чэмпіёнскім кубкам, 2014 год.
Зборная Францыі з чэмпіёнскім кубкам, 2018 год.
КамандаПФКФВыйграныя турнірыФіналы
Сцяг Бразіліі Бразілія5271958, 1962, 1970, 1994, 20021950, 1998
Сцяг Германіі Германія4481954, 1974, 1990, 20141966, 1982, 1986, 2002
Сцяг Італіі Італія4261934, 1938, 1982, 20061970, 1994
Сцяг Аргенціны Аргенціна2351978, 19861930, 1990, 2014
Сцяг Францыі Францыя2131998, 20182006
Сцяг Уругвая Уругвай2021930, 1950
Сцяг Англіі Англія1011966
Сцяг Іспаніі Іспанія1012010
Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды0331974, 1978, 2010
Сцяг Чэхіі Чэхаславакія0221934, 1962
Сцяг Венгрыі Венгрыя0221938, 1954
Сцяг Харватыі Харватыя0112018
Сцяг Швецыі Швецыя0111958

Статыстыка паводле канфедэрацый

КанфедэрацыяПерамогіФіналыУсягоКПАКФ
УЕФА12 (1934, 1938, 1954, 1966, 1974, 1982, 1990, 1998, 2006, 2010, 2014, 2018)16 (1934, 1938, 1954, 1958, 1962, 1966, 1970, 1974, 1978, 1982, 1986, 1994, 2002, 2006, 2010, 2018)28510
КАНМЕБОЛ9 (1930, 1950, 1958, 1962, 1970, 1978, 1986, 1994, 2002)5 (1930, 1950, 1990, 1998, 2014)1433

Аўтары галоў

У агульнай колькасці ў фіналах чэмпіянатаў свету было забіта 77 галоў, аўтарамі якіх сталі 62 футбалістаў. Чацвёра футбалістаў забілі па тры мячы ў вырашальных паядынках: бразільцы Вава і Пеле, англічанін Джэфры Херст і француз Зінедзін Зідан. Пры гэтым толькі Херст аформіў хет-трык у фінальным матчы, а іншыя гульцы забівалі ў двух фіналах. Шасцёра футбалістаў забілі па два галы ў фіналах чэмпіянатаў свету: немцы Паўль Брайтнер і Гельмут Ран, італьянцы Джына Калаусі і Сільвіа Піёла, аргенцінец Марыа Кемпес і бразілец Раналду. Пры гэтым Брайтнер (разам з Вавам, Пеле і Зіданам) з’яўляецца адным з чатырох гульцоў, якія забівалі галы ў двух фіналах. Пяцёра астатніх бамбардзіраў (разам з Вавам, Пеле і Зіданам) уваходзяць у васьмёрку аўтараў дубляў у фінальных матчах і (разам з Херстам) у дзявятку футбалістаў, якія забівалі больш за адзін гол у фінальным паядынку. Сярод бамбардзіраў фінальных матчаў 10 немцаў, 10 бразільцаў, 9 італьянцаў, 7 аргенцінцаў, 6 уругвайцаў, 5 французаў, 4 венгры, 2 англічаніны, 2 харваты, 2 чэхаславакі, 2 нідэрландцы, 2 шведы і 1 іспанец. Найбольшая колькасць галоў была забіта бразільцамі (15), немцамі (12), італьянцамі (11) і аргенцінцамі (8). Харват Марыа Манджукіч у 2018 годзе стаў адзіным аўтарам аўтагола ў фіналах чэмпіянатаў свету.

ФутбалістКГЧэмпіянаты
Сцяг Бразіліі Вава31958 (2), 1962 (1)
Сцяг Бразіліі Пеле31958 (2), 1970 (1)
Сцяг Англіі Джэфры Херст31966 (3)
Сцяг Францыі Зінедзін Зідан31998 (2), 2006 (1)
Сцяг Германіі Паўль Брайтнер21974 (1), 1982 (1)
Сцяг Італіі Джына Калаусі21938 (2)
Сцяг Італіі Сільвіа Піёла21938 (2)
Сцяг Германіі Гельмут Ран21954 (2)
Сцяг Аргенціны Марыа Кемпес21978 (2)
Сцяг Бразіліі Раналду22002 (2)
Сцяг Уругвая Пабла Дарада11930
Сцяг Уругвая Хасэ Педра Сеа11930
Сцяг Уругвая Сантас Ірыяртэ11930
Сцяг Уругвая Эктар Кастра11930
Сцяг Аргенціны Карлас Пеўселье11930
Сцяг Аргенціны Гільерма Стабіле11930
Сцяг Італіі Раймунда Орсі11934
Сцяг Італіі Анджэла Ск'явіа11934
Сцяг Чэхіі Антанін Пуч11934
Сцяг Венгрыі Пал Ціткаш11938
Сцяг Венгрыі Дзьёрдзь Шарошы11938
Сцяг Уругвая Хуан Альберта Ск'яфіна11950
Сцяг Уругвая Альсідэс Гіджа11950
Сцяг Бразіліі Фрыясу11950
Сцяг Германіі Макс Морлак11954
Сцяг Венгрыі Ферэнц Пушкаш11954
Сцяг Венгрыі Золтан Цібар11954
Сцяг Бразіліі Марыу Загалу11958
Сцяг Швецыі Нільс Лідхальм11958
Сцяг Швецыі Агнэ Сімансан11958
Сцяг Бразіліі Амарылду11962
Сцяг Бразіліі Зіту11962
Сцяг Чэхіі Ёзэф Масапуст11962
Сцяг Англіі Марцін Пітэрс11966
Сцяг Германіі Гельмут Галер11966
Сцяг Германіі Вольфганг Вебер11966
Сцяг Бразіліі Жэрсан11970
Сцяг Бразіліі Жайрзінью11970
Сцяг Бразіліі Карлус Алберту11970
Сцяг Італіі Раберта Банінсенья11970
Сцяг Германіі Герд Мюлер11974
Сцяг Нідэрландаў Ёган Нескенс11974
Сцяг Аргенціны Даніэль Бертоні11978
Сцяг Нідэрландаў Дзік Нанінга11978
Сцяг Італіі Паала Росі11982
Сцяг Італіі Марка Тардэлі11982
Сцяг Італіі Алесандра Альтабелі11982
Сцяг Аргенціны Хасэ Луіс Браўн11986
Сцяг Аргенціны Хорхэ Вальдана11986
Сцяг Аргенціны Хорхэ Буручага11986
Сцяг Германіі Карл-Хайнц Руменігэ11986
Сцяг Германіі Рудзі Фёлер11986
Сцяг Германіі Андрэас Брэмэ11990
Сцяг Францыі Эмануэль Пеці11998
Сцяг Італіі Марка Матэрацы12006
Сцяг Іспаніі Андрэс Іньеста12010
Сцяг Германіі Марыа Гётцэ12014
Сцяг Францыі Антуан Грызман12018
Сцяг Францыі Кіліян Мбапэ12018
Сцяг Францыі Поль Пагба12018
Сцяг Харватыі Марыа Манджукіч12018
Сцяг Харватыі Іван Перышыч12018

Заўвагі

  1. У адпаведнасці з афіцыйнай пазіцыяй ФІФА вынікі зборных ФРГ і Германіі аб’ядноўваюцца і лічацца разам.[4]
  2. Тэхнічна зборныя Бразіліі і Швецыі гулялі ў сваім першым фінале ў 1958 годзе, але вырашальны матч чэмпіянату свету 1950 года паміж Бразіліяй і Уругваем лічыцца за першы фінал зборнай Бразіліі.
  3. Пасля двух таймаў лік быў 1:1.
  4. На чэмпіянаце свету 1950 года адсутнічаў фінал, замест якога быў вырашальны групавы раўнд з чатырма камандамі (Уругваем, Бразіліяй, Швецыяй і Іспаніяй). Тым не менш, ФІФА лічыць матч паміж Бразіліяй і Уругваем вырашальным паядынкам чэмпіянату.
  5. Пасля двух таймаў лік быў 2:2.
  6. Пасля двух таймаў лік быў 1:1.
  7. Пасля двух таймаў лік быў 1:1, у дадатковы час галоў забіта не было.
  8. Пасля двух таймаў лік быў 0:0.
  9. Пасля двух таймаў лік быў 0:0.

Крыніцы

  1. 1 2 France beat Croatia in thrilling six-goal World Cup final (нявызн.). BBC Sport (15 ліпеня 2018). Праверана 15 July 2018.
  2. Laws of the Game (нявызн.) (PDF) (недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2015. Праверана 9 February 2009.
  3. 1 2 FIFA World Cup Finals since 1930 (нявызн.) (PDF) (недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 3 мая 2019. Праверана 3 February 2009.
  4. All-time FIFA World Cup Ranking 1930-2010 (нявызн.) (PDF) (недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2014. Праверана 30 January 2013.
  5. World Cup Spotlight on Brazil (нявызн.) (недаступная спасылка). CNN. Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2013. Праверана 29 January 2007.
  6. Taça da Copa do Mundo chega ao Brasil (World Cup trophy arrives in Brazil) (нявызн.), Globo TV (21 April 2014). Праверана 22 April 2014.
  7. 1930 FIFA World Cup Uruguay (нявызн.) (недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2016. Праверана 26 January 2009.
  8. World Cup history – Uruguay 1930 (нявызн.), BBC Sport (British Broadcasting Corporation) (4 May 2006). Праверана 26 January 2009. Архівавана 30 чэрвеня 2012.
  9. 1934 FIFA World Cup Italy (нявызн.) (недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2018. Праверана 26 January 2009.
  10. World Cup history – Italy 1934 (нявызн.), BBC Sport (British Broadcasting Corporation) (4 May 2006). Праверана 26 January 2009. Архівавана 14 студзеня 2013.
  11. 1938 FIFA World Cup France (нявызн.) (недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2018. Праверана 26 January 2009.
  12. World Cup history – France 1938 (нявызн.), BBC Sport (British Broadcasting Corporation) (4 May 2006). Праверана 26 January 2009.
  13. 1950 FIFA World Cup Brazil (нявызн.) (недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2017. Праверана 26 January 2009.
  14. World Cup history – Brazil 1950 (нявызн.), BBC Sport (British Broadcasting Corporation) (4 May 2006). Праверана 26 January 2009. Архівавана 26 мая 2012.
  15. 1954 FIFA World Cup Switzerland (нявызн.) (недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2017. Праверана 26 January 2009.
  16. World Cup history – Switzerland 1954 (нявызн.), BBC Sport (British Broadcasting Corporation) (4 May 2006). Праверана 26 January 2009.
  17. 1958 FIFA World Cup Sweden (нявызн.) (недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2015. Праверана 26 January 2009.
  18. World Cup history – Sweden 1958 (нявызн.), BBC Sport (British Broadcasting Corporation) (4 May 2006). Праверана 26 January 2009. Архівавана 30 чэрвеня 2012.
  19. 1962 FIFA World Cup Chile (нявызн.) (недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2015. Праверана 26 January 2009.
  20. World Cup history – Chile 1962 (нявызн.), BBC Sport (British Broadcasting Corporation) (4 May 2006). Праверана 26 January 2009. Архівавана 30 чэрвеня 2012.
  21. 1966 FIFA World Cup England (нявызн.) (недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 3 мая 2017. Праверана 26 January 2009.
  22. World Cup history – England 1966 (нявызн.), BBC Sport (British Broadcasting Corporation) (4 May 2006). Праверана 26 January 2009. Архівавана 14 студзеня 2013.
  23. 1970 FIFA World Cup Mexico (нявызн.) (недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2015. Праверана 26 January 2009.
  24. World Cup history – Mexico 1970 (нявызн.), BBC Sport (British Broadcasting Corporation) (4 May 2006). Праверана 26 January 2009. Архівавана 30 чэрвеня 2012.
  25. 1974 FIFA World Cup Germany (нявызн.) (недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2015. Праверана 26 January 2009.
  26. World Cup history – West Germany 1974 (нявызн.), BBC Sport (British Broadcasting Corporation) (4 May 2006). Праверана 26 January 2009. Архівавана 30 чэрвеня 2012.
  27. 1978 FIFA World Cup Argentina (нявызн.) (недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2018. Праверана 26 January 2009.
  28. World Cup history – Argentina 1978 (нявызн.), BBC Sport (British Broadcasting Corporation) (4 May 2006). Праверана 26 January 2009. Архівавана 13 студзеня 2013.
  29. 1982 FIFA World Cup Spain (нявызн.) (недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2016. Праверана 26 January 2009.
  30. World Cup history – Spain 1982 (нявызн.), BBC Sport (British Broadcasting Corporation) (4 May 2006). Праверана 26 January 2009. Архівавана 30 чэрвеня 2012.
  31. 1986 FIFA World Cup Mexico (нявызн.) (недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2015. Праверана 26 January 2009.
  32. World Cup history – Mexico 1986 (нявызн.), BBC Sport (British Broadcasting Corporation) (4 May 2006). Праверана 26 January 2009. Архівавана 4 жніўня 2012.
  33. 1990 FIFA World Cup Italy (нявызн.) (недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 15 November 2013. Праверана 26 January 2009.
  34. World Cup history – Italy 1990 (нявызн.), BBC Sport (British Broadcasting Corporation) (4 May 2006). Праверана 26 January 2009. Архівавана 30 чэрвеня 2012.
  35. 1994 FIFA World Cup USA (нявызн.) (недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 12 сакавіка 2017. Праверана 26 January 2009.
  36. World Cup history – USA 1994 (нявызн.), BBC Sport (British Broadcasting Corporation) (4 May 2006). Праверана 26 January 2009. Архівавана 14 студзеня 2013.
  37. 1998 FIFA World Cup France (нявызн.) (недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2015. Праверана 26 January 2009.
  38. World Cup history – France 1998 (нявызн.), BBC Sport (British Broadcasting Corporation) (4 May 2006). Праверана 26 January 2009. Архівавана 30 чэрвеня 2012.
  39. 2002 FIFA World Cup Korea/Japan (нявызн.) (недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 15 ліпеня 2018. Праверана 26 January 2009.
  40. World Cup history – Japan & South Korea 2002 (нявызн.), BBC Sport (British Broadcasting Corporation) (4 May 2006). Праверана 26 January 2009. Архівавана 30 чэрвеня 2012.
  41. 2006 FIFA World Cup Germany (нявызн.) (недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2015. Праверана 26 January 2009.
  42. Zidane off as Italy win World Cup (нявызн.), BBC Sport (British Broadcasting Corporation) (4 May 2006). Праверана 26 January 2009.
  43. 2010 FIFA World Cup South Africa (нявызн.) (недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2015. Праверана 12 May 2012.
  44. Netherlands 0–1 Spain (aet) (нявызн.), BBC Sport (British Broadcasting Corporation) . Праверана 12 May 2012.
  45. Estadio Do Maracana, Rio de Janeiro (нявызн.) (недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association) (18 студзеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2018. Праверана 4 June 2014.
  46. McNulty, Phil. England 1–0 Argentina (нявызн.), BBC Sport, British Broadcasting Corporation (13 July 2014). Праверана 19 July 2014.
  47. 2018 Fifa World Cup Russia (нявызн.) (недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association) (15 ліпеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 18 ліпеня 2018. Праверана 16 ліпеня 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Выдатныя спісы
Катэгорыя·Спісы:Спорт
Катэгорыя·Інфармацыйныя спісы
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Чэмпіянаты свету па футболе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Выдатныя спісы паводле алфавіта