wd wp Пошук:

Чэмпіянат свету па футболе 1954

V чэмпіянат свету па футболе сярод мужчын праходзіў з 16 чэрвеня па 4 ліпеня 1954 года ў Швейцарыі.

Чэмпіянат стаў лепшым для каманды Венгрыі, якая ў гэты час мела залатое пакаленне ігракоў (так званая Залатая каманда). Лепшы яе бамбардзір Шандар Кочыш забіў ажно 11 мячоў у пяці матчах, і ўвогуле чэмпіянат меў рэкордную рэзультатыўнасць (5.38 галоў за матч). Венгрыя прабілася ў фінал, дзе нечакана саступіла зборнай ФРГ (2:3). Апошняя, такім чынам, упершыню стала чэмпіёнам свету.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Чэмпіянат свету па футболе 1954