wd wp Пошук:

Чэмпіянат свету па футболе 1930

I чэмпіянат свету па футболе сярод мужчын праходзіў з 13 па 30 ліпеня 1930 года ва Уругваі. Уругвай стаў не толькі арэнай правядзення першага чэмпіянату свету, але і яго пераможцам. У фінальным матчы гаспадары перамаглі суседзяў з Аргенціны з лікам 4:2.

Падрыхтоўка да чэмпіянату

Уругвай стаў месцам правядзення чэмпіянату свету як адна з вядучых футбольных дзяржаў 20-х гадоў XX стагоддзя: уругвайцам былі пераможцамі Алімпійскіх Гульняў 1924 і 1928 гадоў. Другім сур’ёзным аргументам на карысць Уругвая стала стагоддзе незалежнасці краіны, якое прыйшло як раз на лета 1930-га.

Галоўнай праблемай у падрыхтоўцы да правядзення чэмпіянату было нежаданне еўрапейскіх федэрацый пасылаць свае каманды на турнір. Прычынай таму было марское падарожжа ва Уругвай праз Атлантычны акіян. Нягледзячы на тое, што прымаючы бок у выніку ўзяўся кампенсаваць выдаткі на такое падарожжа, ахвотнікаў усё роўна не знаходзілася: дзеля ўдзелу ў чэмпіянаце свету федэрацыі, адправіўшы каманду ва Уругвай, прыйшлося б перапыніць на працяглы тэрмін свой унутраны чэмпіянат. У выніку, у першым чэмпіянаце свету прымалі ўдзел толькі 4 еўрапейскія зборныя, прычым ні адна з іх не адносілася да ліку вядучых каманд кантынента.

Удзельнікі фінальнага турніру

Чэмпіянат свету 1930 - адзіны з сусветных футбольных чэмпіянатаў, перад якім не праводзіліся адборачныя спаборніцтвы. Зборныя траплялі на турнір па запрашэнні, прычым з-за фактычнага байкоту чэмпіянату вядучымі еўрапейскімі камандамі набралася ўсяго 13 каманд. З гэтых 13 каманд 4 прадстаўлялі Еўропу, 7 - Паўднёвую Амерыку і 2 - Паўночную і Цэнтральную Амерыку. Футбольныя зборныя, якія прыехалі ва Уругвай з Еўропы, не ўваходзілі ў склад лідараў еўрапейскага футбола, і таму яшчэ да пачатку турніру было відавочна, што званне першага чэмпіёна свету дастанецца камусьці з паўднёваамерыканцаў.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Спартыўныя спаборніцтвы ва Уругваі
Катэгорыя·Чэмпіянат свету па футболе 1930