wd wp Пошук:

Спіс графаў і маркізаў Праванса

Рэктары, патрыцыі і прэфекты меравінгскага Праванса

Да 561 г.: рэктары Праванса

561—600: арльскі і марсельскі Праванс

Раздзел Франкскай дзяржавы пасля смерці Хлотара I (561).      Бургундыя (уладанні Гунтрамна)     Парыжскае каралеўства (уладанні Харыберта I)      Аўстразія (уладанні Сігіберта I)      Нейстрыя (уладанні Хільперыка I)

Пасля падзелу ў 561 годзе каралеўства Хлотара I паміж сынамі правінцыя Арль дасталася Гунтрамну, гэта значыць увайшла ў склад каралеўства Бургундыі. Але для таго, каб Аўстразія атрымала выхад да Міжземнага мора, быў вылучаны «аўстразійскі калідор», які вядзе ад іх авернскіх уладанняў да ўзбярэжжа. Гунтрамн Бургундскі для кіравання Правансам прызначыў па чарзе трох бургундскіх патрыцый гала-рымскага паходжання:

Сігіберт I, кароль Аўстразіі, прызначаў наступных чыноўнікаў:

Пасля смерці Сігіберта ў 575 г., калі на прастол узышоў яго непаўналетні сын Хільдэберт II, Гунтрамн як яго апякун атрымаў палову Марселя. Фактычна ад імя абодвух манархаў кіраваў адзін чыноўнік, названы «рэктарам». Яму падпарадкоўваўся і горад Арль. Наваколлі Арля, верагодна, залежалі ад мясцовых герцагаў.

VII стагоддзе — пачатак VIII стагоддзя: прэфекты і патрыцыі

Даныя па VII стагоддзю разрознены. Вядома, што замест рэктараў тады з’явіліся прэфекты. Яны атрымалі дадатковыя правы чаканіць манету ад імя караля, у прыватнасці, з 613 па 662 гг. — залатую. У якасці прэфектаў Марселя згадваюцца:

З 673—675 гг. Правансам кіраваў патрыцый, і рэзідэнцыя яго знаходзілася не ў Марселі, а ў Арлі.

Пасада патрыцыя Праванса скасаваў або Карл Мартэл у 736 г. пасля ўварвання ў даліну Роны, або Піпін Кароткі ў 739 г. пасля смерці апошняга патрыцыя, Абона. Далей яго функцыі выконвалі missi dominici («гасударавы пасланцы»).

Графы і каралі пры Каралінгах

Каралінгскія графы

Асноўны артыкул: Ніжняя Бургундыя

Графы Арля і Праванса

У 933 Гуга Арльскі перадаў графства Праванс Рудольфу II каралю Верхняй Бургундыі ў абмен на адмову апошняга ад італьянскай кароны. Аднак мясцовая ведаць не прызнала Рудольфа, і ў 936 годзе абвясціла Гуга Чорнага графам і маркізам Праванса.

Пасля смерці Гуга Арльскага Конрад I, кароль Арэлата, падзяліў графства Арльскае на тры часткі: уласна графства Арльскае (Базон II), графства Авіньён (яго брат Гільём) і графства Апт (Грыфон). Аднак абодва першых хутка адціснулі Грыфона, а пасля смерці бяздзетнага Гільёма Базон II ізноў аб’яднаў землі графства ў адных руках.

Яго сыны сталі насіць тытулы графаў ці маркізаў Праванскіх, прычым графскі тытул атрымлівалі ўсе дзеці, без раздзела ўладанняў.

Графства і маркграфства Праванс у складзе Бургундскага каралеўства ў 1034 годзе

Графы і маркізы Праванскія

Старэйшая лінія нашчадкаў Базона II

Нашчадкі Эмы гл. Графы і маркізы Праванса з Тулузскага дому

Малодшая лінія нашчадкаў Базона II

Яе нашчадкі гл. Графы Праванса з Барселонскага і Анжуйскага дамоў

Дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Ніжняй Бургундыі да 1200 г.      Уладанні графаў Праванса     Уладанні графаў Тулузы     Уладанні графаў Савоі     Уладанні дафінаў В'енскіх     Уладанні каралёў Арагона     Царкоўныя ўладанні Чырвонай лініяй пазначаны межы Ніжняй Бургундыі, Францыі і Італіі на 1200 год

У 1125 годзе па дагаворы паміж Дульсай Праванскай і графам Тулузскім Альфонсам Іарданам адбыўся і тэрытарыяльны раздзел Праванса на маркізат Праванс (землі на поўнач ад нізоўяў Дзюранса і па правым беразе Роны), які адышоў графам Тулузскім, і графства Праванс (землі паміж Ронай, Дзюрансам, Альпамі і морам), якое дасталася Барселонскаму дому. Авіньён і некаторыя іншыя гарады засталіся ў агульным валоданні.

Графы і маркізы Праванса з Тулузскага дому

Асноўны артыкул: Спіс графаў Тулузскіх

Герб графаў Тулузскіх

Пасля смерці Альфонса і яго жонкі Жанны Тулузскай маркізат Праванс адышоў французскай кароне.

Графы Праванса з Барселонскага і Анжуйскага дамоў

Барселонскі дом

Герб каралёў Арагона

Першы Анжуйскі дом

Герб Карла Анжуйскага з 1246 г. як караля Неапаля

У 1367 годзе графства Праванс было захоплена Людовікам I Анжуйскім. У 1380 годзе каралева Джаванна I усынавіла яго і абвясціла сваім спадчыннікам. З гэтага часу фактычнымі графамі Праванса былі прадстаўнікі дому Валуа-Анжу, аднак фармальна тытул графа Праванса ўваходзіў у тытулатуру каралёў Неапаля—прадстаўнікоў Анжу-Сіцылійскага дому

Графы з Анжу-Сіцылійскага дому

Графы з дому Валуа-Анжу

Герб графаў Праванскіх з другога Анжуйскага дому

Паводле эдыкта пра аб’яднанне 1486 года графства Праванс было аб’яднана з Францыяй на правах уніі і ніколі не магло быць далучана да яе. Тытул графа Праванса ўваходзіў у тытулатуру каралёў Францыі аж да 1789 года: par la grâce de Dieu roi de France, comte de Provence, Forcalquier et terres adjacentes (Ласкай божай кароль Францыі, граф Праванса, Форкальк’е і прылеглых тэрыторый).

Куртуазны тытул

Тытул графа Праванскага насіў таксама малодшы брат Людовіка XVI, Луі Станіслас Ксаўе (17551824), з 1814 года кароль Францыі Людовік XVIII.

Зноскі

  1. Григорий Турский. История франков, кн. III, 36.
  2. 1 2 Григорий Турский. История франков, кн. IV, 24.
  3. 1 2 Григорий Турский. История франков, кн. IV, 42.
  4. Григорий Турский. История франков, кн. IV, 30.
  5. 1 2 Григорий Турский. История франков, кн. VI, 7.
  6. Григорий Турский. История франков, кн. VI, 7, 11.
  7. Григорий Турский. История франков, кн. VI, 11.
  8. Григорий Турский. История франков, кн. VIII, 43.: «кіраўнік Правінцыі Масілійскай»
  9. Григорий Турский. История франков, кн. VIII, 30.
  10. St. Desiderius of Cahors
  11. Магчыма, з’яўляўся адной асобай з біскупам Нуаёна святым Элігіем.
  12. Butler, Alban. The lives of the fathers, martyrs, and other principal saints. London: J. Murphy, 1812—1815. T. 1, p. 194.
  13. Прадаўжальнікі Фрэдэгара: 20, 21
  14. Берцінскія аналы. 845 год

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Графы праванскія
Катэгорыя·Спісы кіраўнікоў Францыі