wd wp Пошук:

Арль

Арль (фр.: Arles, акс.: Arle) — горад на поўдні Францыі, у дэпартаменце Буш-дзю-Рон у рэгіёне Праванс — Альпы — Лазурны Бераг. Размешчаны на берагах ракі Роны, у пачатку яе дэльты, на захад ад Марселя. Камуна займае плошчу 759 км², яе насельніцтва складае 50 500 чалавек.

Гісторыя

Старажытная назва горада — Арэлат (па-лацінску: Arelat). Яго першымі вядомымі жыхарамі былі лігуры. Яны пасяліліся тут каля 800 года да н.э. Горад стаў важным фінікійскім гандлёвым портам яшчэ да таго як перайшоў да рымлянаў. У 123 годзе да н.э. рымляне захапілі горад. Арэлат атрымаў асабліва вялікае значэнне пасля пабудовы канала, які злучыў горад з Міжземным морам.

Славутасці

У Арлі захавалася нямала антычных будынкаў, гэта значыць частка гарадской сцяны, тэатр і амфітэатр I стагоддзя да н.э., дзе могуць змясціцца да 20 тысяч гледачоў. Да гэтага часу амфітэатр выкарыстоўваецца для правядзення карыды.

Зноскі

  1. Sandre
  2. 1 2 3 4 5 Base officielle des codes postauxLa Poste, 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Камуны дэпартамента Буш-дзю-Рон
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады рэгіёна Праванс — Альпы — Лазурны Бераг