Карл Мартэл[16] (686 або 688 — 22 кастрычніка 741) — маярдом франкаў у 717—741 гадах, які ўвайшоў у гісторыю як выратавальнік Еўропы ад арабаў у бітве пры Пуацье. Карл быў сынам Піпіна Герыстальскага ад пабочнай жонкі Альпаіды. Імператар Карл Вялікі прыходзіўся яму ўнукам.