У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Хлотар.
Хлотар I (каля 497 — 29 лістапада 561) — кароль франкаў, кіраваў у 511—561 гадах, з дынастыі Меравінгаў. Малодшы сын караля Хлодвіга I і Клацільды Бургундскай. Імя Хлотар ў перакладзе са стара-германскай азначае «Які мае знакамітую армію».