wd wp Пошук:

Святы Элігій

Святы Элігій (588, Францыя - 1 снежня 660, Нуаён, Францыя) — святы Рымска-Каталіцкай Царквы, біскуп Нуаёна (641-660).

Святы патрон залатых і сярэбраных спраў майстроў, чаканшчыкаў; горада Балонні.

Дзень памяці ў Каталіцкай Царквы - 1 снежня.

Біяграфія

Элігій нарадзіўся ў беднай сям’і. У юнацкім узросце навучаўся ювелірнай справе. Згодна з агіяграфічнымі крыніцамі Элігій вырабіў для франкскага караля Хлотара II 2 ювелірныя прадметы, пасля чаго Хлотар II прызначыў яго каралеўскім ювелірам і майстрам манетнага двара. Пры Дагаберце I Элігій быў скарбнікам каралеўскага двара. Акрамя гэтага ён выконваў дыпламатычныя функцыі пры адносінах паміж франкамі і бретонцами. Будучы каралеўскім ювелірам, Элигий надаваў немалы час дабрачыннай дзейнасці, фінансаваў пабудову каталіцкіх цэркваў, бальніц.

Пасля смерці Дагаберта I Элігій быў абраны біскупам гарадоў Нуаён (каля 641) і Турнэ, стаўшы тут пераемнікам памерлага святога Акарыя. 13 мая 641 года Элігій быў пасвечаны ў сан біскупа. У сваёй пастырскай дзейнасці займаўся прапаведніцтвам сярод мясцовых язычнікаў, засноўваў манастыры і будаваў царквы.

Элигий памёр 1 снежня 660 года. У 667 годзе мошчы Элігія былі змешчаныя ў кафедральным саборы Нуаёна яго пераемнікам святым Мамеленам.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Ювеліры Францыі
Катэгорыя·Святыя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Каталіцкія святыя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 588 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Верхняя В’ена
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 660 годзе
Катэгорыя·Хрысціянскія святыя VII стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў дэпартаменце Уаза
Катэгорыя·Святыя перыяду Меравінгаў
Катэгорыя·Біскупы Нуаёна
Катэгорыя·Памерлі 1 снежня