wd wp Пошук:

Смалёўка татарская

Смалёўка татарская[3], Смолка[4] (Silene tatarica) — від кветкавых раслін роду Смалёўка (Silene) сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae).

Апісанне

Шматгадовая травяністая расліна, 40—70 см вышынёй. Апушэнне рассеянае, унізе з павойных валасінак. У пазухах ніжняга сцябловага лісця маюцца кароткія вегетатыўныя парасткі. Чашачкі голыя, 7—10 мм даўжынёй. Пялёсткі зелянява-белыя, з глыбока-2-раздзельнымі пласцінкамі. Суквецце — доўгая, вузкая, шматкветкавая, вадкая, часта аднабаковая гронка. Кветкі: вяночак прыкладна 2 см шырынёй, 5 пялёсткаў; чашачка 5-лісточкавая; тычынак 10. Плод — цыліндрычная каробачка даўжынёй 8—10 мм[5].

Распаўсюджанне

Від распаўсюджаны ў Паўночнай, Цэнтральнай і Усходняй Еўропе і ў Заходняй Сібіры[6][7][8].

Ва Украіне від расце ля берагоў рэк, сярод хмызнякоў, на ўзлесках лесу — на ўсёй тэрыторыі, спарадычна; акрамя паўднёвага стэпу і горных раёнаў.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 122. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  5. luontoportti.com (нявызн.). (англ.)
  6. plantsoftheworldonline.org (нявызн.). (англ.)
  7. npgsweb.ars-grin.gov (нявызн.). (англ.)
  8. bgbm.org (нявызн.). (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Смалёўка
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1805 годзе