wd wp Пошук:

Скумпія

Ску́мпія[3][4] (Cotinus) — род лістападных кветкавых раслін сямейства Сумахавыя (Анакардыевыя). Распаўсюджаны ў Паўночнай Амерыцы, Паўднёвай Еўропе і Паўднёвай Азіі.

Батанічнае апісанне

Лістападныя дрэвы або кусты вышынёй да 5—12 м з шарападобнай кронай. Лісце простае, чаргаванае, суцэльнае, шызаватага колеру. Кветкі дробныя, жаўтавата-белыя або зеленаватыя ў рыхлых канцавых мяцёлках з недаразвітымі кветкамі на падоўжных кветаножках, пакрытых чырванаватымі або зеленаватымі валаскамі. Плод — сухая касцянка.

Суквецці скумпіі кагігрыі (Cotinus coggygria)

Растуць на сухіх камяністых і мелавых схілах сярод хмызняку, часам у дубовых і хваёвых лясах.

Выкарыстанне

Дэкаратыўныя і тэхнічныя расліны. Вырошчваюць у ахоўных палосах. З лісця атрымліваюць таніны і іх вытворныя. Драўніна (жаўтавата-зялёнага колеру) выкарыстоўваецца для дэкаратыўнага аздаблення. Таксама са скумпій атрымліваюць фарбавальнік фізегін, выкарыстоўваемы для афарбоўкі воўны, шоўку, скур, драўніны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 41. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. БелЭн, 2002

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сумахавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак