wd wp Пошук:

Воўна

Састрыжаная воўна
Воўна з доўгімі і кароткім ворсам

Воўна — сабраная для перапрацоўкі поўсць жывёл (авечак, коз, вярблюдаў, трусаў, лам і іншых). Галоўным чынам у прамысловасці перапрацоўваецца авечая воўна.

На Беларусі авечую воўну нарыхтоўвалі два разы ў год — увесну і ўвосень, калі стрыглі авечак. Састрыжаную воўну сартавалі і разрыхлялі: расскубалі рукамі, расчэсвалі ўручную драўлянымі і драцянымі шчоткамі, пазней таксама на механічных часалках (воўначосках) — вадзяных, паравых. Разрыхленая воўна выкарыстоўваецца пасля для вырабу тканых, вязаных і валеных рамесных прадметаў[1].

Міфалогія

У беларускіх паданнях звычайна выток ракі ці крыніцу вядзмарка заткнае воўнай, пасля чаго тая больш не цячэ. У беларускіх казках, каб выклікаць цудоўнага каня, спальвалі воўну трох колераў — шэрую, вараную і рыжую. У беларускіх казках Цмок, праціўнік Грамавіка, ляжыць каля каранёў Сусветнага дрэва на чорнай воўне.

У беларускіх замовах ад змеяў «змяя змяіная» ляжыць пад дубам на чорнай воўне[2].

Зноскі

  1. Наталля Сухая. Валяльнае рамяство. Народныя рамёствы Міншчыны.(недаступная спасылка) // Народныя рамёствы Міншчыны: даведачна метадычны зборнік / Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці. — Мн., 2008
  2. Воўна, авечае руно Архівавана 13 мая 2013. // Этнічны слоўнік эл. рэсурсу «Родныя вобразы» Архівавана 13 мая 2013.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Тэкстыльныя валокны
Катэгорыя·Жывёлагадоўля