wd wp Пошук:

Сальваторэ Сірыгу

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Сальвато́рэ Сі́рыгу (італ.: Salvatore Sirigu; нар. 12 студзеня 1987, Нуора, Італія) — італьянскі футбаліст, брамнік клуба «Напалі» і нацыянальнай зборнай Італіі.

Клубная кар’ера

Сальваторэ Сірыгу пачаў кар’еру ў моладзевых камандах «Росада» і «Сініскола», адкуль перайшоў у іншы моладзевы клуб, «Пуры і Форці». У 2002 годзе Сірыгу прайшоў прагляд у «Кальяры», але ўжо праз тыдзень ён быў «забракаваны»[4]. У тым жа годзе ён прайшоў прагляд у «Венецыю», і застаўся ў клубе да 2005 года, выступаючы за моладзевы склад каманды. 22 жніўня 2004 года, пасля матча Кубка Італіі супраць «Трыесціны», у крыві Сірыгу быў знойдзены тэстастэрон-эпітэстастэрон са значэннем 6, пры норме ў адну адзінку, за гэта галкіпер мог быць дыскваліфікаваны на 8 месяцаў, чаго аднак не здарылася з-за аналізу яго генетычнай будовы цела[5].

«Палерма»

У 2005 годзе Сірыгу перайшоў у «Палерма», стаўшы асноўным брамнікам моладзевага складу каманды і трэцім галкіперам асновы клуба. 8 лістапада 2006 года ён дэбютаваў у складзе «расанера» ў матчы Кубка Італіі супраць «Сампдорыі» (1:0). Наступныя два гады правёў у арэндах у італьянскіх клубах.

У 2009 годзе Сірыгу вярнуўся ў «Палерма» на ролю зменшчыка асноўнага брамніка каманды, Рубінью. Пасля некалькіх няўдалых матчаў бразільца, у склад быў пастаўлены Сірыгу. Ён дэбютаваў у Серыі A ў матчы супраць «Лацыа» (1:1), некалькі разоў выратаваўшы сваю каманду. У наступнай гульні супраць «Ювентуса» (2:0), ён выступіў беспамылкова[6]. Пасля гэтых матчаў Сірыгу цвёрда стаў галкіперам нумар адзін у камандзе і падоўжыў кантракт з клубам да 2015 года з штогадовай заработнай платай у 135 тыс. еўра[7]. У чэрвені 2011 года Сірыгу выказаў жаданне застацца ў складзе «Палерма»[8].

«Пары Сен-Жэрмен»

28 ліпеня 2011 года ігрок падпісаў кантракт з французскім клубам «Пары Сен-Жэрмен» тэрмінам на 4 гады[9][10].

У сезоне 2015/16 страціў месца ў асноўным складзе парыжан, і ў жніўні 2016 года быў аддадзены ў арэнду «Севільі»[11]. Аднак правёў за севільцаў толькі тры матчы, і ў студзені 2017 на правах арэнды далучыўся да «Асасуны»[12]. Стаў асноўным брамнікам памплонцаў, аднак па выніках сезона 2016/17 «Асасуна» страціла месца ў Ла Лізе.

«Тарына»

У чэрвені 2017 года разарваў кантракт з «Пары Сен-Жэрмен» і вярнуўся ў Італію, падпісаўшы пагадненне з «Тарына»[13]. Стаў асноўным брамнікам турынскай каманды. Пакінуў «Тарына» па паганенні бакоў у ліпені 2021 года.

«Джэноа»

У жніўні 2021 года стаў іграком «Джэноа», дзе быў асноўным брамнікам. Пакінуў клуб па заканчэнні сезона 2021/22, па выніках якога «Джэноа» апынулася ў Серыі B.

«Напалі»

У жніўні 2022 года падпісаў кантракт з «Напалі».

Міжнародная кар’ера

28 лютага 2010 года Сірыгу быў выкліканы ў склад нацыянальнай зборнай Італіі на матч супраць зборнай Камеруна[14]. Усю гульню Сальваторэ правёў на лаўцы запасных. Першы матч за нацыянальную зборную згуляў 10 жніўня 2010 года супраць зборнай Кот-д’Івуара (0:1).

Дасягненні

«Пары Сен-Жэрмен»:

Італія:

Зноскі

  1. У гонар галкіпера Вальтэра Дзенгі
  2. Salvatore Sirigu // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 http://torinofc.it/prima-squadra/2018-2019/Portieri/sirigu-salvatore
  4. Cagliari-Palermo: la partita di Tore. palermo24.net
  5. Venezia, dopo 8 mesi considerato positivo il portiere Sirigu. gazzetta.it
  6. Palermo, Sirigu si conferma: sicurezza da veterano. tuttopalermo.net
  7. Sirigu, le cifre del rinnovo(недаступная спасылка). ilpalermocalcio.it
  8. Сиригу хочет остаться в «Палермо»(недаступная спасылка). championat.ru
  9. ПСЖ сообщил о переходе Сиригу и Сиссоко Архівавана 18 чэрвеня 2013.. championat.com
  10. Sissoko et Sirigu s’engagent avec le PSG Архівавана 7 мая 2013.. Site officiel du Paris Saint-Germain
  11. «Севилья» арендовала Сиригу у «ПСЖ». by.tribuna.com
  12. «Осасуна» объявила об аренде Сиригу. by.tribuna.com
  13. Сиригу расторг контракт с «ПСЖ» и перешел в «Торино». by.tribuna.com
  14. Amichevole Italia-Camerun. Tre le novità di Lippi: Sirigu, Bonucci e Cossu Архівавана 3 сакавіка 2010.. figc.it

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Чэмпіёны Еўропы па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Севілья
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты Італіі
Катэгорыя·Ігракі зборнай Італіі па футболе
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 студзеня
Катэгорыя·Ігракі ФК Джэноа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1987 годзе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя варатары
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Анкона
Катэгорыя·Ігракі ФК Крэманезэ
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарына
Катэгорыя·Нарадзіліся на Сардзініі
Катэгорыя·Ігракі ФК Палерма
Катэгорыя·Ігракі ФК Напалі
Катэгорыя·Ігракі ФК Пары Сен-Жэрмен
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Ігракі ФК Асасуна