wd wp Пошук:

ФК Кальяры

«Калья́ры» (італ.: Cagliari Calcio) — італьянскі футбольны клуб з горада Кальяры, з вострава Сардзінія. Заснаваны ў 1920 годзе. Чэмпіён Італіі (1970). Клуб быў утвораны ў 1920 годзе і ў цяперашні час гуляе ў італьянскай Серыі B, правёўшы большую частку апошніх гадоў у асноўным у розыгрышах Серыі А і Серыі B.

Клуб атрымаў перамогу ў чэмпіянаце Італіі толькі аднойчы ў сезоне 1969/70, калі за каманду гуляў найлепшы бамбардзір клуба і нацыянальнай зборнай усіх часоў Луіджы Рыва. Колерамі каманды з’яўляюцца сіні і чырвоны. Хатнім стадыёнам клуба з’яўляецца «Сардэнья Арэна».

Гісторыя

«Кальяры» стаў першым адзіным пераможцам Серыі C у сезоне 1951/52, гэта значыць дагэтуль тытул пераможца гэтай лігі размяркоўваўся на некалькі клубаў. Большую частку 1950-х гадоў клуб правёў у Серыі B, страціўшы прасоўванне ў плэй-оф у 1954 годзе. Пасля спуску да Серыі C ў пачатку 1960-х гадоў, рост «Кальяры» быў метэорным, гэта значыць у канчатковым выніку клуб дасягнуў прасоўвання ў Серыю A ў 1964 годзе.

Сярод асноўных ігракоў клуба ў тыя часы варта адзначыць абаронцу Марыа Мартырадона, паўабаронцаў П’ерлуіджы Чэра, Ненэ і Рычоці Грэаці, а таксама выбітнага нападніка Луіджы Рыва. Першую палову чэмпіянату клуб правёў даволі дрэнна, займаючы апошнюю пазіцыю з 9 пунктамі на рахунку. Аднак дзякуючы дзіўнай другой палове чэмпіянату «Кальяры», здолеўшы перамагчы клубы, як «Ювентус» і «Мілан», здолеў завершыць сезон на 7 месцы з 34 пунктамі. Праз два сезоны Рыва ўпершы раз стаў найлепшым бамбардзіраў чэмпіянату, а клуб меў на сваім рахунку найлепшы абарончы паказчык лігі.

Улетку 1967 года «Кальяры» згуляў сезон у Паўночнай Амерыцы, выступаючы ў лізе United Soccer Association. Гэтая ліга ўключала клубы з Еўропы і Паўднёвай Амерыкі, якія гулялі прадстаўляючы амерыканскія і канадскія гарады, і кожны з іх абраў для сябе новую назву, каб асацыявацца з рэпрэзентуючым горадам. Такім чынам, «Кальяры» абраў для сябе назву «Чыкага Мустангс». Клуб скончыў чэмпіянат на сумесным другім месцы ў Заходняй дывізіёне з 13 пунктамі. Найлепшым бамбардзірам лігі стаў ігрок клуба Раберта Банінсенья, які забіў 10 галоў у браму супернікаў.

У сезоне 1968/69 «Кальяры» рэальна прэтэндаваў на званне чэмпіёну Італіі, вырашаючы гэта разам з «Фіярэнцінай» і «Міланам». У канчатковым выніку чэмпіёнам стала «Фіярэнціна», аднак на наступны сезон «Кальяры» здолеў перамагчы ў чэмпіянаце, разам з Анджэла Даменгіні, які толькі з’явіўся ў складзе клуба. «Кальяры» за чэмпіянат атрымала толькі два паражэнні і прапусціла 11 мячоў, найменшую колькасць галоў у любой буйной еўрапейскай лізе на сённяшні дзень. Рыва стаў найлепшым бамбардзірам спаборніцтва. Акрамя таго Чэра, Даменгіні і Рыва прадстаўлялі зборную Італіі на чэмпіянаце свету 1970.

У 1970-я гады адбылося паступовае зніжэнне вынікаў клуба, «Кальяры» вылецела з лігі ў 1976 годзе разам з заканчэннем кар’еры Рывы.

Дасягненнні

Склад

Станам на верасень 2022 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Сербія Бр Барыс Радунавіч 1996
3 Італія Аб Эдаарда Гальданіга 1993
4 Італія Аб Альберта Дасена 1998
5 Італія ПА Марка Манкосу 1988
6 Харватыя ПА Марка Рог 1995
8 Уругвай ПА Наітан Нандэс 1995
9 Перу Нап Джанлука Лападула 1990
10 Італія ПА Нікалас Віёла 1989
14 Італія ПА Алесандра Дэёла 1995
15 Італія Аб Джорджа Альтарэ 1998
16 Італія Аб Франка Карбоні 2003
18 Італія Бр Сімонэ Арэсці 1986
19 Італія Нап Вінчэнца Міліка 2000
Пазіцыя Імя Год нараджэння
20 Уругвай ПА Гастон Перэйра 1995
21 Італія ПА Нікола Кавуоці 2003
23 Італія ПА Нунцыа Лела 2000
24 Італія Аб Эліа Капрадосі 1996
25 Італія Нап Філіпа Фалька 1992
27 Італія Аб Антоніа Барэка 1995
28 Італія Аб Габрыэле Цапа 1999
29 Рэспубліка Конга Нап Антуан Макумбу 1998
30 Італія Нап Леанарда Павалеці 1988
33 Славакія Аб Адам Оберт 2002
39 Грэцыя ПА Хрыстас Курфалідыс 2002
77 Ангола Нап Зіту Лувумбу 2002
99 Італія Аб Алесандра Дзі Парда 1999

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя клубы Італіі
Катэгорыя·ФК Кальяры
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1920 годзе