wd wp Пошук:

ФК Напалі

«Напалі» (італ.: Napoli) — італьянскі футбольны клуб з горада Неапаль. Заснаваны ў 1926 годзе. Двухразовы чэмпіён Італіі (1987, 1990), шасціразовы ўладальнік Кубка Італіі. Уладальнік Кубка УЕФА (1989). Колеры клуба — блакітна-белыя. Хатнія сустрэчы Напалі праводзіць на стадыёне «Сан-Паола». «Напалі» з’яўляецца адным з наймацнейшых клубаў Паўднёвай Італіі і чацвёртым клубам краіны паводле колькасці заўзятараў.

Пачынаючы з моманту заснавання ў 1926 годзе, клуб некалькі разоў змяняў назву. Першапачаткова ён называўся «Associazione Calcio Napoli», у 1964 годзе каманда была перайменавана ў «Società Sportiva Calcio Napoli» і звалася гэтак да 2004 года, калі «Напалі» спасцігла банкруцтва. Новы прэзідэнт Аўрэліа Дэ Лаўрэнціс адрадзіў клуб пад назвай «Napoli Soccer». У 2006 годзе ён вырашыў вярнуць старую назву — «Società Sportiva Calcio Napoli».

Гісторыя

Папярэднікі

Футбол у Неапалі зарадзіўся ў 1904 годзе, калі англійскі марак Уільям Потс, яго кампаньён Гектар Баён і неапалітанцы Сальсі, Катэрына і Канфордзі заснавалі «Naples Foot-Ball & Cricket Club». Прэзідэнтам клубу стаў Амадэа Сальсі. Першы матч неапалітанцы згулялі з экіпажам англійскага карабля «Арабіка» і перамаглі з лікам 3:2. У 1906 годзе з назвы адпала слова «Cricket» і клуб стаў называцца проста «Naples Foot-Ball Club».

З прычыны, што ў ранніх розыгрышах чэмпіянату Італіі клубы з поўдня краіны ўдзелу не прымалі «Наплес» працягваў гуляць з маракамі суднаў, якія заходзілі ў гавань, або выступаўчы ў Кубку Выкліку Ліптана, дзе спаборнічалі клубы Неапаля і Палерма. Двойчы, у 1909 і 1911 гадах, «Наплес» перамагаў фіналы кубка. Дагэтуль колеры формы неапалітанцаў набылі звыклы выгляд — блакітныя майкі і белыя трусы.

У 1912 годзе адзін з заснавальнікаў «Наплес» Гектар Баён вырашыў заснаваць свой клуб — «Інтэрнацыянале». У той жа год «Інтэр» як і «Наплес» дэбютаваў у чэмпіянаце Італіі. Чэмпіянат, у той час, праходзіў па рэгіянальным прынцыпе, і клубы, такім чынам, мелі суперніцтва ў зоне Кампаніі. Але развіццю абедзвюх каманд перашкодзіла Першая сусветная вайна, а неўзабаве пасля яе, у 1922 годзе, клубы аб’ядналіся ў адзін — «Інтэрнаплес» (італ.: FBC Internaples). Датай заснавання цяперашняга «Напалі» лічыцца 1 жніўня 1926 года, калі кіраўнікі «Інтэрнаплеса» перайменавалі каманду ў «Associazione Calcio Napoli».

Тытулы

Склад

Станам на верасень 2022 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Італія Бр Алекс Мерэт 1997
3 Рэспубліка Карэя Аб Кім Мін Джэ 1996
4 Германія ПА Дыега Дэмэ 1991
5 Бразілія Аб Жуан Жэзус 1991
6 Партугалія Аб Марыу Руй 1991
7 Паўночная Македонія ПА Эліф Элмас 1999
9 Нігерыя Нап Віктар Осімхен 1998
11 Мексіка Нап Ірвінг Ласана 1995
12 Італія Бр Давідэ Марфела 1999
13 Рэспубліка Косава Аб Амір Рахмані 1994
17 Уругвай Аб Маціяс Алівера 1997
18 Аргенціна Нап Джавані Сімеонэ 1995
20 Польшча ПА Пётр Зялінскі 1994
Пазіцыя Імя Год нараджэння
21 Італія ПА Матэа Палітана 1993
22 Італія Аб Джавані Дзі Ларэнца Капітан каманды 1993
23 Італія Нап Алесіа Дзербін 1999
30 Італія Бр Сальваторэ Сірыгу 1987
31 Алжыр ПА Карым Зедадка 2000
55 Нарвегія Аб Леа Эстыгор 1999
59 Італія Аб Алесандра Дзанолі 2000
68 Славакія ПА Станіслаў Лобатка 1994
70 Італія ПА Джанлука Гаэтана 2000
77 Грузія Нап Хвіча Кварацхелія 2001
81 Італія Нап Джакома Распадоры 2000
91 Францыя ПА Тангі Ндамбеле 1996
99 Камерун ПА Андрэ-Франк Замбо-Ангіса 1995

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1926 годзе
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·ФК Напалі
Катэгорыя·Футбольныя клубы Італіі